https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


XXX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі адкрываецца ў Віцебску


Выступленне "Эксцэнтрык-балета" Сяргея Смірнова адкрые XXX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC), які пройдзе ў Віцебску 15-19 лістапада, паведамілі ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Чатыры разы лаўрэат Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" прадставіць на віцебскай сцэне данс-спектакль "Песні апошняй травы" (музыка сучасных аўтараў, аранжыроўка Сяргея Мешчаракова).

На юбілейным форуме выступяць артысты з Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Іспаніі, Італіі, Канады, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славеніі, ЗША, Украіны, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Японіі.

Важнымі акцэнтамі канцэрта ўрачыстага адкрыцця стануць прэзентацыя ўдзельнікаў беларускага конкурсу сучаснай харэаграфіі, віншаванне віцебскага танцавальнага форуму з 30-гадовым юбілеем ад Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, а таксама ўручэнне спецыяльнай узнагароды за значны ўклад у развіццё сучаснай харэаграфіі і адданасць творчай справе.

З рук народнага артыста Расіі Сяргея Бязрукава ёю будзе адзначаны беларускі харэограф або танцоўшчык. На фестывалі вядомы артыст таксама прадставіць карціну рэжысёра Ганны Мацісан "Пасля цябе", дзе ён выконваў ролю харэографа. Прэм`ерны паказ фільма і сустрэча са стваральнікамі адбудуцца перад вячэрнім канцэртам у Доме кіно "Віцебск".

Паклоннікам сучаснага танца будзе цікава знаёмства з выстаўкай-інсталяцыяй "Музей-архіў", прысвечанай юбілею фестывалю, фотапраектам Ганны Майсяюк "Каліграфія танца" і творчай выстаўкай Аляксандра Салівончыка (Беларусь - Германія).

Насычанымі шматлікімі майстар-класамі, яркімі ўражаннямі і іншымі падзеямі будуць і наступныя дні форуму.

Заснавальнікамі фестывалю выступаюць Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Арганізатар - Цэнтр культуры "Віцебск".

15 лістапада 2017, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:694
 
Ключевые слова:
Віцебск Фэст культуры Современная хореография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме