https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Еўра на першых таргах зімы вярнуўся на пазіцыі больш чым гадавога максімуму


1 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да еўра, умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля.
Еўрапейская валюта вярнулася на пазіцыі максімумаў, якія фіксаваліся ў лютым 2016 года.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0102 рубля (0,43%) і склаў 2,3974 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0009 рубля (0,04%) і склаў 2,0114 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0005 рубля (0%) і склаў 3,4351 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent расце на 0,7% з пачатку дня і таргуецца паблізу адзнакі 63 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 6,32 капейкі, склаўшы 58,5182 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 снежня 2017
 
Дата публикации:01.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:407
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме