Курс валютпокупкапродажа
USD318.73319.82
EUR394.67397.37
RUR5.645.7
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на першых таргах тыдня


12 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0039 рубля (0,16%) і склаў 2,4499 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0058 рубля (0,29%) да 1,9959 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0002 рубля (0%) і склаў 3,4423 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Рубель паказвае істотны рост на таргах панядзелка на фоне ўпэўненага падаражання нафты, якая паднялася да 63,7 долара за бараль Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка знізіўся на 15,47 капейкі, склаўшы 58,0171 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 лютага 2018
 
Дата публикации:12.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:35
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме