Курс валютпокупкапродажа
USD371.14372.83
EUR420.39423.53
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка бачыць будучыню невялікіх населеных пунктаў у стварэнні перапрацоўчых прадпрыемстваў


Пра гэта Прэзідэнт заявіў 16-га лютага падчас сустрэчы з работнікамі Слуцкага цукроварафінаднага камбіната (Мінская вобласць).
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, людзі пацікавіліся перспектывамі развіцця вёсак і тым, што яшчэ трэба зрабіць, каб моладзь не з`язджала ў гарады. На гэта Лукашэнка адказаў, што доўгі рубель у горадзе — тэма састарэлая, бо канкурэнцыя на гарадскім рынку працы стала вельмі вялікай. "Не трэба думаць, што ў горадзе лёгка", — сказаў ён.



Паводле слоў Лукашэнкі, самае цікавае і камфортнае жыццё ўсё-такі ў аграгарадках і ў невялікіх гарадах. Ён запэўніў, што з улікам намаганняў дзяржавы жыццё ў сельскай мясцовасці будзе станавіцца ўсё больш прывабным і камфортным.

"Мы далі льготы тым, хто адкрывае сваю вытворчасць у невялікіх мястэчках, вёсках. Яны практычна падаткаў не плацяць", — сказаў Лукашэнка. Адпаведна ў краіне з`яўляецца ўсё больш невялікіх вытворчасцяў, дадаў ён.

"Вось гэта той шлях, калі мы на месцах, у невялікіх населеных пунктах, раённых цэнтрах, будзем ствараць сучасныя перапрацоўчыя, прамысловыя прадпрыемствы", — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, створана нямала, але яшчэ больш будзе зроблена ў гэтым напрамку. Да прыкладу, шэраг слуцкіх прадпрыемстваў мадэрнізаваныя і вырабляюць высокаканкурэнтную прадукцыю.

"Само становішча і магчымасць атрымаць добрую працу будуць спрыяць прызямленню людзей на месцы", — лічыць Лукашэнка.

Калі будзе добрая зарплата, жыллё, то гэта стане галоўным аргументам для людзей пры вырашэнні — заставацца ім жыць на месцы ці з`язджаць у вялікі горад, сказаў ён.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 16 лютага 2018
 
Дата публикации:16.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:375
 
Ключевые слова:
Малые города Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме