https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дыктоўка, канцэрт і лекцыі: куды пайсці на Дзень роднай мовы


Традыцыйна 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. І хоць свята нельга аднесці да звыклых, у Мінску пройдзе вялікая колькасць мерапрыемстваў з яго нагоды.
Тыдзень роднай мовы ў Акадэміі навук

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі арганізуе цэлы тыдзень святочных мерапрыемстваў. Пачаліся святкаванні 19 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа, дзе прайшоў навукова-практычны семінар па славістычнай бібліяграфіі ў інтэрнэце.

21 лютага ў 10:00 пачне работу Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларуская мова ў сферы sасrum: гісторыя і сучаснасць", удзельнікі якой абмяркуюць функцыянаванне беларускай мовы ў рэлігійнай сферы жыцця.

У гэты ж дзень у Інстытуце мовазнаўства ў 14:00 прадставяць юбілейнае выданне "Псалтыра" у перакладзе на сучасную беларускую літаратурную мову. Выданне падрыхтавалі вядомыя ў краіне навукоўцы — доктар філалагічных навук прафесар Мікалай Прыгодзіч, кандыдат гістарычных навук, магістр тэалогіі Уладзіслаў Завальнюк і настаўнік-беларусавед Валянціна Раманцэвіч.

22 лютага ў 18:30 Інстытут мовазнаўства сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа зладзіць імпрэзу "Па старонках Гістарычнага слоўніка беларускай мовы". На мерапрыемстве выступяць аўтары слоўніка, а таксама дуэт CАRKА.

Сустрэчы з пісьменнікамі і лінгвістычныя дыскусіі ў БДУ

Тыдзень роднай мовы ладзяць таксама і у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тут мерапрыемствы стартуюць 21 лютага з творчай  сустрэчы з пісьменнікам, паэтам, публіцыстам, крытыкам, дырэктарам выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесем Бадаком. Пачатак у 12:45.

Святкаванне працягнецца 22 лютага акцыяй "Дзень беларускага перакладу", якая прысвечана выданню ў перакладзе на беларускую мову тэкстаў Новага Запавету і Псалтыра.

Таксама падчас тыдня роднай мовы студэнтаў і выкладчыкаў чакаюць гульня "Філалогія і Я", лінгвістычная гасцёўня "Беларуска-кітайскі дыялог", сустрэча з беларускім паэтам Міколам Мятліцкім і майстар-клас "Этыкет па-кітайску".

Кропкай святочнага тыдню стане лінгвістычна-мастацка-дыскусійная гасціная "Яны змаглі, а ТЫ зможаш?". Удзельнікі абмяркуюць папулярызацыю беларускай мовы сярод моладзі. Сваім вопытам у вырашэнні гэтага пытання падзеліцца з аўдыторыяй сузаснавальнік камунікацыйнай кампаніі GBS Дзмітрый Гмыза.

Дыктоўка па творах Якуба Коласа — у музеі

Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у акцыі "Дзясятка за Коласа". Удзельнікі акцыі павінны будуць напісаць дыктоўку па творах знакамітага аўтара і вызначыць, з якога твора ўзяты ўрывак. Усім, хто напіша на дзесяць балаў і правільна назаве твор Якуба Коласа, музей абяцае памятныя сувеніры.

Спевы на роднай мове — у Арт Сядзібе

Арт Сядзіба традыцыйна ладзіць Свята роднай мовы. Арганізатары хочуць паказаць, што "беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы". У праграме — выступы гуртоў  Rahis, MIKITA, Бяз Назвы, The Superbullz.

Уваход вольны, але жадаючым трэба запісацца.

Лекцыі пра пісьменнікаў — у музеі літаратуры

Лекцыі пра беларускіх пісьменнікаў, разнастайныя інтэрактыўныя заняткі і экскурсіі з цікавымі фактамі пра беларускую мову чакаюць гасцей Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 21 лютага.

Калі вы захочаце прыйсці і правесці Дзень роднай мовы ў гэтым музеі, трэба папярэдне запісацца па тэлефоне (017) 334-56-21.

Юлія Хвошч, Мінск
Sputnik, 20 лютага 2018
 
Дата публикации:20.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:581
 
Ключевые слова:
Беларуская мова День родного языка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме