https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


42 беларускі перамаглі ў конкурсе «Жанчына года»


Прыгожых, няўрымслівых, творчых, таленавітых, найлепшых жанчын — пераможцаў X рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2017” узнагародзілі 17 сакавіка ў сталіцы.
— Калі жанчыны збіраюцца разам, яны абмяркоўваюць самыя галоўныя пытанні, якія тычацца міру, стабільнасці, сям’і. Яны больш за ўсіх турбуюцца, як будуць жыць дзеці, квітнець сады, які будзе ўраджай, — упэўнена Мар’яна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Беларускага саюза жанчын. — Жанчыны могуць усё, толькі, калі ласка, заўважайце гэта, цаніце, і мы будзем рабіць усё ўдвая лепш.

Лепшыя жанчыны Беларусі 2017 года былі адзначаны ў шасці намінацыях. Жанчыны-кіраўнікі, ад якіх залежыць паспяховасць іх прадпрыемстваў, атрымалі ўзнагароды ў намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” ад Алега Двігалева, старшыні дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, які адзначыў вялікую ролю жанчын у жыцці грамадства:

— Прырода надзяліла вас прыгажосцю, пяшчотай, мудрасцю і вялізным цярпеннем. Вы выхоўваеце дзяцей і нас, мужчын, падтрымліваеце сямейны ачаг, паспяваеце асвойваць усе прафесіі, які толькі ёсць на свеце. Напэўна, хутка настане той момант, калі прэзідэнт уручыць жанчыне і генеральскія пагоны.

Новая намінацыя сёлетняга конкурсу “Ратуючы жыццё” скіравана на жанчын-урачоў, донараў, валанцёраў, прадстаўнікоў сілавых структур. Сёлета ў ёй сталі пераможцамі ў асноўным урачы, сэрцы якіх хвалююцца за чужыя боль і гора.

— Каб уратаваць жыццё, мала быць прафесіяналам, трэба мець чулае, спагадлівае сэрца, як у вас, — мяркуе Уладзімір Вашчанка, міністр Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, які ўганараваў лепшых жанчын гэтай намінацыі.

Самая незямная грань жанчыны — тое, дзеля чаго ў прынцыпе жывуць, ваююць, працуюць і здзяйсняюць подзвігі мужчыны, — мацярынства. Яшчэ адна новая намінацыя конкурсу — “Мацярынская слава” — выдзеліла жанчын, дзеці якіх дасягнулі значных поспехаў і праявілі свае таленты. Уручаючы ўзнагароды выдатным маці, Валерый Малашка, міністр Міністэрства аховы здароўя Беларусі, пажадаў усім жанчынам Беларусі здароўя, дабрабыту і спазнаць шчасце мацярынства.

Асобна падзякавалі сёлета арганізатары конкурсу мамам нашых алімпійскіх чэмпіёнак, якіх запрасілі на свята. На жаль, не ўсе змаглі даехаць да сталіцы, аднак Ірына Хітрова — мама Дзінары Алімбекавай, Алена Гуськова — мама Ганны Гуськовай і Людміла Крыўко — мама Ірыны Крыўко атрымалі словы пашаны за поспехі сваіх таленавітых дзяцей.

Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума нацыянальнай акадэміі Беларусі пажадаў пераможцам намінацыі “Жанчыны ў навуцы” поспехаў. Кахання і перамог над мужчынамі. А генеральны дырэктар агракамбіната “Ждановічы” Георгій Чуйко, уручаючы ўзнагароды лепшым “Гаспадыням сяла”, прызнаўся:

— Перад жанчынамі не сфальшывіш. Калі бывае цяжка, іду да людзей, гавару з імі, і становіцца лепш. У якім бы ўзросце ні былі жанчыны, яны заўжды баявыя дзяўчаты.

Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка не толькі павіншаваў усіх жанчын песняй, а і ўзнагародзіў пераможцаў намінацыі “Духоўнасць і культура”:

— Вы самыя чароўныя, прыгожыя, напэўна ж, цудоўныя гаспадыні, і яшчэ робіце такія значныя для нашай краіны і народа справы. Нізкі вам паклон.

Ірына Сідарок
Звязда, 17 сакавіка 2018
 
Дата публикации:17.03.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:453
 
Ключевые слова:
Женщина года Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме