https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі плануецца павялічыць увод жылля для шматдзетных сем`яў да 10 тыс. кватэр у год


Аб гэтым паведаміў 7-га жніўня міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.
У Беларусі плануецца павялічыць аб`ёмы ўводу жылля для шматдзетных сем`яў да 10 тыс. кватэр у год

У Беларусі ў бягучым годзе планавалася ўвесці ў строй 7 тыс. 29 кватэр для шматдзетных сем`яў, па папярэдніх падліках будзе ўведзена на 50 кватэр больш.

"Гэта максімум за апошнія гады. Зніжэння будаўніцтва жылля для гэтай катэгорыі грамадзян больш не будзе. Запланавана кожны год будаваць не менш як 7 тыс. кватэр, хоць цяпер шукаем сродкі для работы з указам нумар 240, для таго каб выходзіць на 10 тыс. кватэр у год для шматдзетных сем`яў. Чакаецца, што гэта станоўча паўплывае на дэмаграфічную сітуацыю ў краіне", - сказаў Анатоль Чорны.

У студзені-чэрвені для шматдзетных сем`яў было ўведзена 240 тыс. кв.м жылля - гэта ў 2,7 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Усяго ж для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 413 тыс. кв.м.

7 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:361
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Соцзащита в Беларуси Строительство Демография Многодетные семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме