https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


30 жніўня на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя "Дзеці і бяспека"


Напярэдадні навучальнага года магістраль правядзе акцыю “Дзеці і бяспека”. Прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць з 30 жніўня па 10 верасня.
Мэта акцыі — папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб`ектах чыгуначнага транспарту, расказалі ў прэс-цэнтры магістралі.

Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб`ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прымуць удзел усе аддзялення Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважліва на аб`ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап`янення, размовы па мабільным тэлефоне пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне кіроўцамі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

За шэсць месяцаў бягучага года на магістралі адбылося 52 выпадкі невытворчага траўматызму, што на 10 выпадкаў менш, чым было за аналагічны перыяд мінулага года. На аб’етах чыгуначнага транспарту траўміравана чатыры непаўналетнія, з якіх два загінулі.

У першым паўгоддзі 2017 года пацярпелі сем непаўналетніх, з якіх два былі траўміраваны смяротна.

Сяргей Расолька
Звязда, 26 жніўня 2018
 
Дата публикации:26.08.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:579
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Акция Безопасность движения Учебный год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме