Курс валютпокупкапродажа
USD366.82368.74
EUR423.89427.14
RUR5.595.65
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Долар ЗША і еўра на біржы зноў патаннелі, расійскі рубель падаражэў


10 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0088 рубля (0,36%) і склаў 2,4623 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0084 рубля (0,39%) і склаў 2,1453 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0003 рубля (0,01%) і склаў 3,2417 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Да поўдня кошт бараля маркі Brent складаў 84,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 0,5653 рубля і склаў 66,1832 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:10.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:28
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме