https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 17 снежня 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 14 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 снежня

У 1924 годзе было ўтворана прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў "Белдзяржкіно"
У 1988 годзе адбыўся І з’езд Беларускага аб`яднання студэнтаў

Хто нарадзіўся 17 снежня

1883 год: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык

Таксама сёння нарадзіўся Папа Рымскі Францыск. 

17 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква паважае памяць хрысціянскай вялікапакутніцы Варвары. Гэтая святая лічыцца абаронцам ад гвалтоўнай і раптоўнай смерці. У хрысціян смерць без пакаяння лічылі самым страшным пакараннем. Таксама святая Варвара лічыцца жаночай заступніцай. Ёй маліліся бяздзетныя жанчыны, таксама да святой звярталіся з просьбай падарыць здароўе дзецям.

Калі ў гэты дзень на вуліцы было холадна, маразы будуць яшчэ доўга. Калі цёпла - у будучым годзе чакае добры ўраджай ільну.

Sputnik, 17 снежня 2018
 
Дата публикации:17.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:268
 
Ключевые слова:
Декабрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме