https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Акцыя "Чысты вадаём" стартуе ў Беларусі


Рэспубліканская акцыя "Чысты вадаём" стартуе ў Беларусі, паведамілі ў РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" (БТПР).
Акцыя прадоўжыцца да 19 красавіка. Яна ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

"Для ўдзелу ў акцыі дастаткова звярнуцца па месцы жыхарства ў раённую арганізацыйную структуру БТПР, дзе паведамяць аб месцы і часе яе правядзення, а таксама выдадуць усё неабходнае. Можна і самастойна прыехаць у любімыя месцы адпачынку і прыбраць смецце з участка берагавой лініі", - сказалі ў БТПР.

БТПР праводзіць акцыю "Чысты вадаём" з 2014 года. За гэты час супрацоўнікі БТПР сумесна з прадстаўнікамі розных арганізацый і іншымі ўдзельнікамі акцыі прывялі ў парадак больш за 4 тыс. км берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў. У акцыі ўдзельнічалі больш за 30 тыс. чалавек, было вывезена каля 5 тыс. куб. м смецця.

11 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:562
 
Ключевые слова:
Экология "Чистый водоём" Акция Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме