https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


У Мінску праходзіць Belarus Fashіon Week


Belarus Fashіon Week — самая прэстыжная падзея беларускай моды. Падчас паказаў аўдыторыя можа ўбачыць на свае вочы ўсе тэндэнцыі будучага сезона.
У паказах прымаюць удзел самыя яркія дызайнеры і брэнды краіны.

— Адкрываецца новы сезон BFW уручэннем Вelarus Natіonal Fashіon Awards, — расказвае кіраўнік асацыяцыі дызайнераў «Беларуская палата моды» Яніна Ганчарова. — Гэта нацыянальная прэмія ў галіне моды, падчас якой збіраюцца вядучыя дызайнеры краіны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджвання. Традыцыйна адзін дзень прысвечаны дзіцячай модзе — Kіds` Fashіon Day, а закрые модны тыдзень дэбютны паказ-прэзентацыя брэнда Pіntel.

Сваю калекцыю ў Мінск прывёз і італьянскі масціты дызайнер жаночага адзення Альберта Замбелі. Яго шоу кожны сезон адкрывае Тыдзень моды ў Мілане, а цяпер і ў Мінску. Сваю калекцыю для мужчын прэзентуе Іvanman — дызайнер мужчынскага адзення з Берліна. Ён паказваўся ў Парыжы, Нью-Ёрку, Дзюсельдорфе, Бялградзе, дзе і атрымаў міжнародную папулярнасць. У сваіх калекцыях дызайнер робіць акцэнт на пурытанскі стыль.

Дызайнеры брэнда émse Марына Міхнова і Марыя Фінская прывезлі на BFW новую калекцыю, якая падзелена на некалькі асобных кірункаў — вясельныя сукенкі, мадэлі для выпускных вечароў, мадэлі plus sіze. Дарэчы, калекцыю plus sіze брэнд прысвяціў упэўненым, стыльным і вольным ад стэрэатыпаў дзяўчатам. Прадумваючы мадэлі сукенак, дызайнеры émse імкнуліся падкрэсліць прыгажосць формаў і прадугледзець вобразы для самых разнастайных выпадкаў: ад кактэйльных варыянтаў да важных вячэрніх сустрэч.

Вясельная калекцыя гэтага сезона вылучаецца разнастайнасцю фасонаў і стыляў: тут вам і new look, і багемны шык, і мадэрн. Што да дэталяў калекцыі для юных выпускнікоў, то гэта вузкія драпіроўкі, багаты дэкор і пышныя спадніцы. Увогуле ў сваёй новай калекцыі брэнд увасобіў ў жыццё мару стварыць ідэальны сучасны жаночы гардэроб.

Паказ дзіцячага адзення — не толькі частка вялікага свята моды, але і дабрачыннае мерапрыемства. Кожны сезон арганізатары ініцыююць дабрачынную акцыю «Ад дзяцей да дзяцей» і дапамагаюць дзецям, якія апынуліся ў цяжкім сацыяльным становішчы. Грошы за білеты на паказ Kіds` Fashіon Day пералічваюцца на рахунак Журавіцкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Арганізатары BFW упэўнены, што самыя перспектыўныя і актуальныя трэнды з подыума хутка стануць папулярнымі. Праўда, тут важна аператыўна адаптаваць калекцыі для продажу. Галоўнае ў гэтай справе — першым пацвердзіць сваё права «дыктаваць трэнд».

Аўтар: Наталля Талівінская
Звязда, 13 красавіка 2019
 
Дата публикации:13.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:277
 
Ключевые слова:
Belarus Fashіon Week Мінск Дизайн
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме