https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 23 траўня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 222 дні.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 траўня

У 1761 годзе Шчучыну быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 23 траўня

1959 год: Аляксандр Смалянчук, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся шведскі прыродазнавец Карл Ліней і польская пісьменніца і паэтэса Марыя Канапніцкая.

23 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Сымона Кананіта – заступніка жанатых пар, земляробаў і скарбашукальнікаў. Менавіта на яго вяселлі Ісус ператварыў ваду ў віно. Пасля таго, як Сымон пайшоў за хрыстом, яго празвалі Зілот, што значыць "руплівец".

У народзе гэта прозвішча асацыявалася са словам "золата", менавіта таму апостал стаў ахоўнікам земляробаў, дзякуючы працы якіх на поле з`ўляецца залатое жыта, а таксама скарбашукальнікаў.

Лічылася, што зерне, пасеянае ў дзень памяці апостала, дае багаты ўраджай, але ў іншых рэгіёнах, наадварот, стараліся 23 траўня не займацца ніякімі працамі на зямлі.

Калі ў гэты дзень ідзе дождж, то лета будзе дажджлівым.

Sputnik, 23 траўня 2019
 
Дата публикации:23.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Календарь Май Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме