https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пазнаёміцца з цацачнымі гісторыямі запрашае выстава ў Віцебску


У Віцебску 24 мая адкрываецца выстава "Цацачныя гісторыі", паведамілі ва ўстанове культуры.
Акунуцца ў чароўны свет дзяцінства можна ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна".

На цэлы месяц яго выставачная зала ператворыцца ў своеасаблівую казачную прастору, у якой самыя любімыя ўсімі дзецьмі прадметы - цацкі - паўсталі ва ўсім багацці творчай фантазіі: вязаныя і пашытыя, саламяныя і керамічныя, з тканіны і воўны, гульнявыя і абрадавыя, утылітарныя і інтэр`ерныя.

Знаёмства з імі стане цікавым як для дзяцей, так і для дарослых, упэўнены спецыялісты.

Экспазіцыя падрыхтавана юнымі сябрамі аб`яднання па інтарэсах гарадскога Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, майстэрні "СуТворчасці", студыі выяўленчага мастацтва "ART-lab", Цэнтра развіцця дзяцей "Юла", а таксама дарослымі прафесіяналамі-лялечнікамі і аматарамі з Віцебска, Мінска, Магілёва, майстрамі Дамоў рамёстваў з Дуброўна, Оршы і Гарадка.

Наведаць выставу можна па 3 ліпеня.

24 мая 2019, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Віцебск Выставка Куклы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме