https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.
Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

Sputnik, 15 чэрвеня 2019
 
Дата публикации:15.06.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Календарь Июнь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме