https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міжнародная экалагічная экспедыцыя завяршыла на БелАЭС замеры "нулявога фону"


Аб гэтым паведамілі ў ДП "Беларуская АЭС".
Міжнародная экспедыцыя завяршыла работу па замерах "нулявога фону" на тэрыторыі, прылеглай да пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС у Астравецкім раёне.

Пад час экспедыцыі, якая праходзіла з 15 па 20 жніўня, былі выкананы ўсе запланаваныя мерапрыемствы. Палявая гама-спектраметрычная здымка праведзена больш як у 200 пунктах вакол перыметра пляцоўкі Беларускай АЭС і берагавой лініі рэк.

Вымярэнні дапоўнены пешаходнай і аўтамабільнай гама-здымкай, што дало магчымасць пашырыць плошчу абследавання. Адабраны пробы паветра, вады, глебы, донных адкладаў і расліннасці для лабараторных даследаванняў. Дзве паветрафільтруючыя ўстаноўкі для адбору проб радыеактыўнага аэразолю і газападобнага радыеактыўнага ёду былі размешчаны на штатным пункце назіранняў на метэаралагічнай станцыі Маркуны. Разам з гэтым былі адабраны пробы для вызначэння ў паветры радыеактыўнага вугляроду і трытыю.

"Найбольш эфектыўным выкарыстаннем атрыманых замераў "нулявога фону" можа стаць правядзенне сістэматычных назіранняў за радыеэкалагічнай сітуацыяй у гэтым раёне. Паўторныя вымярэнні мэтазгодна правесці праз год пасля фізічнага пуску Беларускай АЭС з прыцягненнем прадстаўнікоў зацікаўленай грамадскасці", - лічаць у Мінэнерга.

У міністэрстве таксама дадалі, што практычны вопыт і вынікі праведзенага грамадскага перадэксплуатацыйнага абследавання могуць быць тыражаваны на іншых ядзерных аб`ектах у розных краінах.
___________________________________

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года, другі - у 2020-м.

21 жніўня 2019Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.08.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Белорусская АЭС Астравец Безопасность Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме