https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У новай рэдакцыі правіл дарожнага руху пешаходам забароняць звяртаць увагу на гаджэты, перасякаючы дарогу


Аб гэтым расказаў старшы інспектар па асобых даручэннях УДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка. Грамадскае меркаванне праекта змяненняў ва ўказ аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху прайшло ў траўні.
Цяпер дакумент узгадняецца з дзяржорганамі. Неабходнасць у змяненні заканадаўства з`явілася ў тым ліку з-за развіцця тэхналогій: на дарогах стала больш транспарту, які аднесці да пэўнай катэгорыі ў рамках дзеючага заканадаўства цяжка.

"Уводзіцца новы тэрмін "сродкі персанальнай мабільнасці". Гэта ўстройствы, якія маюць рухавік. Пры гэтым іх максімальна дапушчальная скорасць будзе складаць 25 км/гадз. Асобы, якія выкарыстоўваюць такія сродкі для перамяшчэння, будуць прыраўноўвацца да пешаходаў", - расказаў Аляксандр Шаўчэнка.

Калі ўстройства персанальнай мабільнасці, гэта значыць электрасамакат, гіраскутар або монакола, разганяецца больш як 25 км/гадз, не маючы заводскіх або праграмных абмежаванняў скорасці, з ім будзе забаронена ўдзельнічаць у дарожным руху. Катацца з такой скорасцю дазволяць толькі на абмежаваных пляцоўках.

"Перамяшчацца на такіх устройствах трэба будзе па веласіпедных дарожках. Пры іх адсутнасці - па тратуарах, абочынах, не ствараючы перашкод для руху іншым пешаходам", - растлумачыў прадстаўнік ДАІ.

Згодна з абноўленымі ПДР будзе забаронена "пры выхадзе на праезную частку і руху па ёй рабіць дзеянні, якія пагражаюць бяспецы дарожнага руху".

Як растлумачыў Аляксандр Шаўчэнка, гэта азначае, што, перасякаючы дарогу, нельга будзе ісці ў навушніках, у капюшоне, глядзець у тэлефон, паколькі гэта адцягвае ўвагу пешахода. З`явіцца паняцце "зона з абмежаваннем максімальнай скорасці руху" і адпаведны знак.

"Гэта зроблена, каб на кожным скрыжаванні не дубліраваць абмежаванне скорасці, не ўстанаўліваць дадатковыя няроўнасці. Ёсць месцы, напрыклад, невялікія вулачкі ў цэнтры горада, з актыўным пешаходным рухам, машыны там таксама перамяшчаюцца. Уезды ў такія зоны будуць адзначаны спецыяльнымі знакамі. Гэта сусветная практыка, многія краіны выкарыстоўваюць такія зоны", - расказаў старшы інспектар.

Скорасць у іх плануецца абмежаваць да 30 км/гадз. Дадаткова ў ПДР абазначаць перыяды, калі ў машын павінна быць уключана блізкае святло фар, - з 25 мая па 5 чэрвеня і з 25 жніўня па 5 верасня.

"У правілах і цяпер запісана, што ў час акцый "Увага - дзеці!" павінны быць уключаны фары. Мы канкрэтна вызначым гэтыя даты, каб усім было зразумела і не ўзнікалі прэтэнзіі, што нехта забыў, не чуў і гэтак далей".

Плануецца таксама, што веласіпедыстам дазволяць не спешвацца на рэгулюемых пешаходных пераходах. Пры гэтым давядзецца запаволіцца да скорасці людзей, якія перасякаюць дарогу. Гэта правіла будзе датычыцца і тых, хто выкарыстоўвае сродкі персанальнай мабільнасці. На пераходах жа без святлафора веласіпедыстам па-ранейшаму давядзецца ісці пяшком.

12 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.09.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Пешеходы Гаджет Безопасность движения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме