https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 21 кастрычніка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 71 дзень.
У гэты дзень у 1943 годзе нацыстамі было ліквідавана Мінскае гета. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 кастрычніка

У 1917 годзе ў Вільні пачалося выданне газеты "Беларуская крынiца", орган Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi.
У 1917 годзе ў Мінску пачаўся III з’езд Беларускай сацыялiстычнай грамады, на якім прынята новая праграма партыi.
У 1926 годзе адкрыўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР.
У 1943 годзе нацыстамі ліквідавана Мінскае гета.

Хто нарадзіўся 21 кастрычніка

1876 год: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец.
1878 год: Уладзімір Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ.
1914 год: Казімір Свёнтак, кардынал, каталіцкі архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
1921 год: Іван Муравейка, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся шведскі хімік, заснавальнік Нобелеўскай прэміі Альфрэд Нобель і расійскі акцёр і кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў.

21 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць прападобных Пелагіі Антыохскай і Трыфана, архімандрыта Вяцкага. У народзе пра гэты дзень казалі: "Трыфан футра чыніць, Пелагея рукавічкі шые". З гэтага дня пачыналі рыхтаваць цёплае адзенне.

Зімовае адзенне куплялі, а таксама шылі самі з футра, валялі валёнкі з воўны. Нарыхтоўкі з гародніны ў гэты час хавалі ў халодны склеб, або ў возера, дзе пада льдом захоўвалася прыдатная для гэтага тэмпература.

Калі ў гэты дзень з бяроз яшчэ не абляцела лісце, зіма будзе позняй. Калі аблокі нізка ідуць – варта чакаць маразоў. Вакол сонца з`явіўся круг – будзе суха і ясна.

Sputnik, 21 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:21.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Октябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме