https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 9 снежня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 22 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 снежня

У 1915 годзе быў апублікаваны ўніверсал Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
У 2000 годзе ў Гомелі быў асвечаны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Хто нарадзіўся 9 снежня

1891 год: Максім Багдановіч, беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі паэт Джон Мілтан і амерыканскі акцёр Кірк Дуглас.

9 снежня ў народным календары

Сёння адзначаецца Юр`еў дзень, або дзень Юр`я Халоднага. Ён усталяваны ў гонар асвячэння храма Георгія Перамоганосца, а Юрый – гэта адна з формаў імя Георгій. Юрый лічыцца абаронцам  хатняй і лясной жывёлы, а таксама заступнікам ваўкоў.

Ваўкі ў гэтыя халодныя дні падыходзілі блізка да вёсак, таму сяляне сцерагліся і імкнуліся не выходзіць з дому. Асаблівую ўвагу на Юр`еў дзень надавалі хатнім жывёлам.

Лічылася, што менавіта ў гэты дзень мядзведзі ўпадаюць у спячку. 

Калі 9 снежня холадна, то і зіма марознай будзе. Калі на дрэвах шэрань – будзе добры ўраджай ў наступным годзе.

Sputnik, 9 снежня 2019
 
Дата публикации:09.12.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:102
 
Ключевые слова:
Календарь Декабрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме