https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пейзажы беларускай прыроды можна ўбачыць на выставе Пятра Шарыпы


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю НББ.
Выстава жывапісу Пятра Шарыпы "Святло і паветра", прымеркаваная да Года малой радзімы адкрыецца 12-га снежня ў галерэі "Атрыум" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 

Пётр Шарыпа (1942-2013) - адзін з буйнейшых прадстаўнікоў беларускага жывапісу другой палавіны XX стагоддзя. З 1974 па 2012 год працаваў выкладчыкам у Гімназіі-каледжы мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Найбольшую вядомасць мастак набыў як майстар лірычнага пейзажа. 

Выстава "Святло і паветра" раскрывае менавіта гэту, самую яркую грань яго таленту.

У экспазіцыі прадстаўлены пленэрныя работы, напісаныя выключна з натуры. Мастак шчыра любаваўся кожным момантам жыцця прыроды, што нават паветра на яго палотнах такое натуральнае, што здаецца можна адчуць водар травы, кветак, галінак, раніцы і іншых вобразаў. Асабліва ён любіў пераходныя станы прыроды: раннюю вясну, познюю восень. Нават у яркасці і насычанасці летніх фарбаў мастак знаходзіў сваё любімае срэбра.

Для ўсіх работ майстра характэрны пачуццё колеру, бездакорны густ, абсалютная адчуванне прыгажосці і гармоніі прыроды. 

Матывамі для эцюдаў Пятра Шарыпы сталі краявіды Аршанскага, Браслаўскага, Мінскага рэгіёнаў. 

Мастак натхняўся старажытнай архітэктурай Полацка, Гальшан, Пінска, Мядзела. У наведвальнікаў выставы з`явіцца шанц не толькі палюбавацца карцінамі таленавітага мастака, але і знайсці на іх свой родны край.

Выстава будзе працаваць да 15 лютага 2020 года.

12 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.12.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:198
 
Ключевые слова:
Выставка Живопись
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме