https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларуская АЭС увайшла ў склад "Белэнерга"


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе "Белэнерга".
Беларуская АЭС з 1 студзеня 2020 года ўваходзіць у склад ДВА "Белэнерга".

"Такое рашэнне дасць магчымасць выбудоўваць і весці ў энергасістэме адзіную тэхнічную палітыку ў сферы генерацыі электрычнай энергіі", - адзначылі ў "Белэнерга".

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па ўдасканаленні структуры кіравання арганізацыямі ў сістэме Міністэрства энергетыкі адбыліся і іншыя змяненні. Так, з 1 красавіка 2019 года пачала работу дзяржустанова "Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд".

Пераўтварэнне дало магчымасць аддзяліць гаспадарчыя функцыі (ДВА "Белэнерга") ад наглядных (Дзяржэнергагазнагляд). 17 снежня 2019 года Міністэрства эканомікі выдала пасведчанне аб рэгістрацыі "Белэнергабуд холдынг", у гаспадарчае веданне якога перададзены акцыі ААТ "Белэлектрамантажналадка", ААТ "Белэнергасувязь", ААТ "Белсельэлектрасеткабуд", ААТ "Белэнергабарона", ААТ "Захадэлектрасеткабуд".

Да 31 снежня 2019 года завяршылася работа па далучэнні РУП "АДК" да "Белэнерга". З 3 студзеня 2020 года РУП "АДК" выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з перадачай усіх правоў і абавязкаў у ДВА "Белэнерга".

"Рэалізацыя структурных пераўтварэнняў дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць кіравання арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад ДВА "Белэнерга", - адзначылі ў прэс-службе.

10 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.01.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:85
 
Ключевые слова:
Энергетика Белорусская АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме