https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 3 лютага 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 332 дні.
Якія падзеі адбыліся 3 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 лютага

У 1919 годзе на Усебеларускім з’ездзе саветаў была прынята першая канстытуцыя БССР.
У 1990 годзе ў Мінску адбыўся І-ы з’езд Сялянскага саюза Беларусі (са студзеня 1993 года Беларускі саюз фермераў).
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Пакістанам.

Хто нарадзіўся 3 лютага

1968 год: Віктар Каліна, беларускі музыкант, спявак шансону.
1985 год: Андрэй Касціцын, беларускі хакеіст.
1992 год: Павел Крук, беларускі футбаліст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Фелікс Мендэльсон  і кітайскі пісьменнік Лао Шэ.

3 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае Максіма Грэка і Максіма Спавядальніка або, як яго яшчэ называюць, Максіма-суцяшальніка.

Вялебнага Максіма лічаць дапаможцай у бедах і суцяшальнікам у крыўдах, таму ў гэты дзень прынята добрым словам успамінаць усіх, хто калі-небудзь дапамог. Таксама святому моляцца пра заступніцтва сіротаў і ўдоў.

Яснае надвор`е на Максіма прадракае ранні надыход вясны. Халодны і сухі дзень сведчыць, што жнівень будзе гарачы.

Sputnik, 3 лютага 2020
 
Дата публикации:03.02.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
Календарь Февраль Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме