https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


10-15 сакавіка адбудзецца Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!»


Усебеларуская акцыя БРСМ «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пройдзе сёлета пад слоганам #раЗАм і аб’яднае па ўсёй краіне больш за чатыры тысячы 14-гадовых юнакоў і дзяўчат.
Ва ўрачыстай абстаноўцы юным грамадзянам Беларусі кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя людзі краіны ўручаць галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

У абласных цэнтрах пуцёўкі ў дарослае жыццё падлеткам уручаць у Шматфункцыянальным цэнтры Брэсцкага аблвыканкама, Віцебскай і Гродзенскай абласных філармоніях, Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. У сталіцы і цэнтральным рэгіёне — у Мінскай гарадской ратушы і Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Афіцыйныя мерапрыемствы патрыятычнай акцыі традыцыйна адбудуцца ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Канстытуцыйным Судзе Беларусі. Падчас гэтых цырымоній уручэння нацыянальных пашпартоў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падорыць кожнаму юнаму грамадзяніну дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

15 сакавіка фінал Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» пройдзе ў Канстытуцыйным Судзе Беларусі — дзяржаўным органе, закліканым ахоўваць Асноўны Закон нашай краіны.

Сяргей Расолька
Звязда, 8 сакавіка 2020 
 
Дата публикации:08.03.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:233
 
Ключевые слова:
БРСМ Молодёжь Беларуси Конституция Акция Паспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме