https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выплаты ветэранам да Дня Перамогі стартуюць 1 красавіка


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя Вялікай Перамогі ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, людзям, якія пацярпелі ад яе наступстваў, пачынаюцца 1 красавіка. 

На 1 красавіка ў Беларусі пражываюць менш за 5 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, непасрэдна ўдзельнікаў баявых дзеянняў - 2883. І амаль 14,5 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Усе яны атрымальнікі грашовай дапамогі, якую плануецца выплачваць з 1 красавіка па 1 мая 2020 года ў адпаведнасці з указам нумар 491.

Матэрыяльная дапамога будзе аказвацца дыферэнцыравана. Так, два Героі Савецкага Саюза, якія пражываюць у Мінску, - гэта Васіль Мічурын і Іван Кустаў - атрымаюць па Br2,5 тыс.

Па Br1,7 тыс. будзе выплачана інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года, а таксама тым, хто ўдзельнічаў у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб`ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах.

Па Br900 складзе матдапамога ветэранам вайны, узнагароджаным ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; працаваўшым на аб`ектах проціпаветранай абароны,у тым ліку мясцовай, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб`ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог, працаваўшым на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў час блакады з 8 верасня 1941 па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаных медалём "За абарону Ленінграда", узнагароджаных медалём "Жыхару блакаднага Ленінграда".

Па Br700 прадугледжваецца выплаціць грамадзянам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Гэта члены сем`яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых (памерлых), прапаўшых без вестак у гады вайны (муж і жонка, якія не ўступілі ў новы шлюб; дзеці-інваліды з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленыя, удачароныя); іншыя ўтрыманцы, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названых падствах у адпаведнасці з заканадаўствам.

Таксама гэта былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названай падстваве ў адпаведнасці з заканадаўствам; інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

"Пры наяўнасці права на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі па некалькіх прычынах дапамога будзе аказана па падстве, якая прадугледжвае найбольшую выплату. Выплата будзе праводзіцца па месцы пенсіянавання названых катэгорый грамадзян у парадку, устаноўленым для выплаты пенсій", - сказалі на заканчэнне ў Мінпрацы і сацабароны.

1 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:168
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси День Победы Ветераны Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме