https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пацыентаў з каранавірусам у Беларусі лечаць у адпаведнасці з рэкамендацыямі замежных калег


Аб гэтым паведаміў намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы гэтай установы Святаслаў Вельгін.
Беларускія бальніцы, у прыватнасці Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца Мінска, маюць усё неабходнае для лячэння пацыентаў з каранавірусам. 

У лёгкіх і сярэднецяжкіх выпадках імунітэт спраўляецца сам, за пацыентам проста назіраюць. Калі захворванне праходзіць у больш цяжкай форме, прымяняюць лекавыя прэпараты.

"Метады лячэння агульнавядомыя, яны ёсць у сусветнай літаратуры. Замежныя цэнтры, якія працуюць з такімі пацыентамі, дзеляцца сваёй практыкай. Рэкамендаваныя прэпараты ў нас ёсць, мы іх прымяняем і атрымліваем нядрэнны вынік", - сказаў Святаслаў Вельгін.

Цяпер у Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска знаходзяцца пацыенты ад 17 да 85 гадоў, у якіх пацверджаны каранавірус COVID-19. Маладыя людзі пераносяць захворванне, як правіла, у лёгкай (сцёртай) форме. Часта яны проста носьбіты інфекцыі. Хвароба ў іх можа праходзіць практычна без сімптомаў, з субфебрыльнай тэмпературай і невялікім кашлем, але ім рэкамендуюць масачны рэжым, каб засцерагчы тых, хто побач, у першую чаргу - старых і людзей з хранічнымі хваробамі.

Паводле сусветнай статыстыкі, прыкладна 15 працэнтаў усіх заражаных пераносяць захворванне ў цяжкай форме і маюць патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх у аддзяленнях рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі.

У бальніцы прыняты ўсе неабходныя меры засцярогі, накіраваныя на абмежаванне кантактаў здаровых людзей з хворымі. "У нас закрытая бальніца, пацыенты не ходзяць па тэрыторыі, а знаходзяцца ў боксах. Ежу ім прыносяць у палаты. Усе перадачы ад сваякоў - праз медперсанал. Адпаведна разрываюцца ланцужкі перадачы інфекцыі", - адзначыў Святаслаў Вельгін. Калі пацыент папраўляецца (атрыманы адмоўныя вынікі на COVID-19), яго выпісваюць дадому. Лячэнне ў сярэднім прадаўжаецца два тыдні.

У Міністэрстве аховы здароўя настойліва рэкамендуюць усім, у каго з`явіліся сімптомы (павышаная тэмпература, кашаль, цяжкае дыханне, заложанасць носа), заставацца дома і патэлефанаваць у рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр установы аховы здароўя па месцы жыхарства (месцы знаходжання). Трэба паведаміць, што непакоіць, пакінуць кантакты (прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, тэлефон), пасля чаго з абанентам звяжацца медработнік і дасць указанні.

6 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:115
 
Ключевые слова:
Лечение в Беларуси Коронавирус Эпидемия Симптомы Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме