https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Трагедыя беларускага народа, які вынес на плячах тытанічны груз страт і разбурэнняў самай жорсткай вайны ХХ стагоддзя, несувымерная ні з якімі цяжкасцямі сённяшняга дня


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 мая на ваенным парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам мірнага неба, здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

"Гэта свята для нас свяшчэннае. Трагедыя беларускага народа, які вынес на плячах тытанічны груз страт і разбурэнняў самай жорсткай вайны ХХ стагоддзя, несувымерная ні з якімі цяжкасцямі сённяшняга дня. Нават думка здрадзіць традыцыям, якія вось ужо 75 гадоў праслаўляюць гісторыю вялікага подзвігу пераможцаў, для нас недапушчальная", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.



Прэзідэнт заўважыў, што ў гэтым годзе ваенны парад у Мінску стаў адзіным на постсавецкай прасторы, але ён прайшоў у гонар усіх савецкіх воінаў, якія вызвалілі свет ад нацызму. "Сёння мы ўшаноўваем подзвіг нашых бацькоў і дзядоў. Іх шлях да перамогі быў абмыты слязамі маці, жонак і дзяцей, паліты крывёй загінулых у баях таварышаў і мірных жыхароў, авеяны попелам спаленых ворагам вёсак, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы схіляемся перад подзвігам рускіх і беларусаў, украінцаў і яўрэяў, татар і казахаў, таджыкаў і ўзбекаў, кыргызаў і туркменаў, грузін, армян, азербайджанцаў і малдаван, латышоў, літоўцаў, эстонцаў - усіх жыхароў Савецкага Саюза, байцоў руху Супраціўлення Еўропы, нашых саюзнікаў - ЗША, Англіі і Кітая. Іх мужнасць, адвага і гатоўнасць памерці за Радзіму сталі страшнай зброяй адплаты для гітлераўскіх катаў і іх сатэлітаў".

Паводле яго слоў, паслядоўнікам нацысцкай ідэалогіі, захопнікам з празмернымі геапалітычнымі амбіцыямі гісторыя дала ўрок. Яго сэнс, адзначыў Прэзідэнт, просты і справядлівы: народ, які абараняе родную краіну, свае сем`і і будучыню дзяцей, непераможны.

"Беларусь стала на шляху агрэсара жывым шчытом. Тут, на нашай зямлі, прайшоўшы паў-Еўропы, гітлераўцы ўпершыню сустрэлі такое нястрымнае супраціўленне. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці, горада Магілёва доўжылася значна даўжэй, чым захоп многіх еўрапейскіх дзяржаў. Менавіта ў жорсткіх баях 1941-га, у тым ліку і на беларускай зямлі, пахіснулася ўпэўненасць ворага ва ўласнай перавазе, былі закладзены асновы будучай Вялікай Перамогі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўкладзе беларускага народа ў разгром фашызму няма сумненняў. У радах Чырвонай Арміі змагаліся 1,3 млн беларусаў, а больш як 400 тыс. падпольшчыкаў і партызан да канца 1943 года кантралявалі 60 працэнтаў акупіраванай тэрыторыі краіны.

"Гэта гібель кожнага трэцяга беларускага жыхара, які засланіў сабой дарогу нацыстаў далей на ўсход - на сталіцу нашага Саюза. І пакуль нашы сэрцы адзываюцца болем за тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, пакуль гучыць праўда аб той вайне - мы памятаем! Бо за кожны дзень мірнага і свабоднага жыцця заплачана мільёнамі ахвяр і скалечаных вайной лёсаў. Мы назаўсёды звязаны кроўнымі вузамі з брацкімі народамі, з якімі нашы бацькі і дзяды спынілі катастрофу XX стагоддзя", - сказаў беларускі лідар.

9 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:161
 
Ключевые слова:
День Победы 75-летие Победы Военный парад Великая Отечественная война Беларусь помнит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме