https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь святкуе Дзень Незалежнасці


У Беларусі 3-га ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.
Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе - так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада. У снежні таго ж года дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Ён адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года. Упершыню Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці ў 1997 годзе.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь першай прыняла на сябе ўдары гітлераўцаў, а Мінск на другі дзень вайны зведаў бязлітасную бамбардзіроўку і артылерыйскі абстрэл. На подступах да горада гітлераўскія войскі сустрэлі ўпартае супраціўленне. Асабліва мужна змагаліся з ворагам 100-я і 64-я стралковыя дывізіі. Але 28 чэрвеня фашыстам удалося авалодаць Мінскам. З першых дзён акупацыі жыхары горада падняліся на барацьбу з ворагам. 1100 дзён акупацыі - 1100 дзён самаадданай, гераічнай барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі. Мінск быў акупіраваны, але не скораны.

У выніку бліскучай Беларускай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан 3 ліпеня 1944 года сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў святам вызвалення ўсёй краіны. У Беларусі ведаюць цану свабодзе: у Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.

Традыцыйна 3 ліпеня беларускі народ аддае даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто падымаў краіну з руін.

3 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:236
 
Ключевые слова:
Суверенитет День Независимости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме