https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прафесіяналізм медыцынскіх работнікаў адыграў вырашальную ролю ў пераадоленні сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі


Такое меркаванне выказаў 21-га ліпеня старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з калектывам Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
У Віцебскай вобласці Докшыцкая бальніца другой прыняла ўдар каранавіруса пасля медустаноў абласнога цэнтра.

"Яе калектыў дастойна з гэтым справіўся. Мы ўдзячны вам за стойкасць і самаадданасць. Вырашальную ролю ў пераадоленні складанай сітуацыі адыграў прафесіяналізм медыцынскіх кадраў. Вы дастойна прайшлі гэты няпросты этап", - падзякаваў персаналу бальніцы Уладзімір Андрэйчанка.

Важным фактарам, які сыграў у плюс медыкам у складаных умовах, на яго думку, стала своечасова сфарміраваная нядрэнная матэрыяльна-тэхнічная база медустановы.

"Некалькі гадоў таму мы ўвялі тут выдатную стаматалогію, якая паспяхова працуе. Праведзены вялікі рамонт у аддзяленнях бальніцы, мадэрнізаваны харчаблок. Цяпер ідзе рамонт паліклінікі", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка таксама звярнуў увагу на стратэгію, якой прытрымлівалася Беларусь у час эпідуздыму.

"Мы ў краіне не ўводзілі каранцін, не закрывалі граніцы. Думаю, дзякуючы правільнаму балансу лячэбных і прафілактычных мер нам удалося пазбегнуць сур`ёзных успышак і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі", - адзначыў ён.

Пераадоленню сітуацыі садзейнічала сацыяльная палітыка, праводзімая дзяржавай у сферы аховы здароўя па захаванні ложкавага фонду, медыцынскіх кадраў і інфекцыйных аддзяленняў у раённых бальніцах. Акрамя таго, на асаблівы кантроль былі ўзяты дамы-інтэрнаты для пажылых людзей.

"Усяго ў Беларусі дзейнічаюць 153 дамы-інтэрнаты для састарэлых грамадзян, уключаючы аддзяленні кругласутачнага знаходжання. У іх знаходзіцца сёння 22 тыс. чалавек, з іх 5,2 тыс. - ляжачыя. Абслуговы персанал складае 15 тыс. чалавек. Яны таксама вельмі адказна паставіліся да выканання сваіх абавязкаў, перайшлі на самаізаляцыю і вахтавы рэжым працы па 14 дзён. Дзякуючы гэтаму ўдалося не дапусціць там вялікіх успышак захваральнасці", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Справіцца з хваляй каранавіруса дапамаглі ўсе прынятыя меры, перакананы Уладзімір Андрэйчанка.

"Тым не менш расслабляцца нельга. Вы бачыце - у Еўропе ідзе другая хваля. Таму трэба выконваць усе тыя рэкамендацыі, якія вы ж і даяце: масачны рэжым, гігіена, сацыяльнае дыстанцыяванне. Трэба берагчы сябе і сваіх блізкіх", - дадаў ён.

У час сустрэчы Уладзімір Андрэйчанка таксама ўручыў падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў урачам Докшыцкай ЦРБ Людміле Захарэвіч, Наталлі Чумак і Наталлі Пятніцы.

У размове з журналістамі Наталля Чумак адзначыла з`яднанасць свайго калектыву.

"Урачы, медсёстры, санітаркі - ніхто не скардзіўся. Агульная бяда ўсіх з`яднала. Гэта вялікае пачуццё, калі ёсць падтрымка. Салідарнасць калектыву дапамагала кожнаму з нас выстаяць. Вельмі падтрымлівала і насельніцтва. Дапамога была з усіх бакоў", - падкрэсліла ўрач.

21 ліпеня 2020, Докшыцы
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:266
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Докшыцы Віцебшчына Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме