https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 4 жніўня 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 149 дзён.
А вы ведаеце, у гэты дзень у 1912 годзе быў здзейснены першы пасажырскі пералёт цераз Ла-Манш? Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 жніўня

У 1392 годзе было падпісана Востраўскае пагадненне, у выніку якога скончылася грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім.
У 1579 годзе пачалася аблога Полацка войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям.
У 1651 годзе Януш Радзівіл на чале войска ВКЛ узяў Кіеў.
У 1945 годзе былі заснаваныя філіі Літаратурнага музею Янкі Купалы ў Вязынцы і Ляўках.

Хто нарадзіўся 4 жніўня

1917 год: Янка Брыль, беларускі пісьменнік.
1907 год: Здзіслаў Стома, беларускі акцёр.
1947 год, Мікалай Селяшчук, беларускі мастак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт Персі Біш Шэлі, амерыканскі джазмэн Луі Армстранг і Барак Абама, 44-ы прэзідэнт ЗША.

4 жніўня ў народным календары

Гэты дзень носіць імя хрысціянскай святой Марыі Магдалены. Яна была першай евангелісткай, нароўне з 12 вучнямі Хрыста, таму з`яўляецца раўнаапостальнай. Разам з маці Выратавальніка яна аплаквала яго пакуты ля крыжа, і ён з`явіўся да яе пасля ўваскрашэння. Марыя Магдалена таксама лічыцца заступніцай дзяўчынак-сіротак.

У народзе казалі: "Магдалена — вады па калена", "На Марыю вялікія росы — будзе лён шэры і косы". Раніцай на Магдалену сцялілі лён па роснай траве. Калі быў халодны туман, гэта сведчыла пра тое, што зіма прыйдзе рана і будзе марознай.

Гэты дзень лічыўся вольным ад палявых прац, бо верылі, што калі выйсці ў поле, маланкай можа забіць. Калі сапраўды была навальніца, казалі, што сена будзе "за вочы".

Але гэта не значыць, што нашыя продкі ўвогуле нічога не рабілі на Магдалену. Гэты прысвятак яшчэ называлі Марыя Ягадніца. Узяўшы кошыкі, жанчыны ішлі ў лес па чарніцы, маліны, парэчкі, прымаўлялі: "У лес іду – пуста, з лесу – густа".

Sputnik, 4 жніўня 2020
 
Дата публикации:04.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:129
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Август
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме