https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 29 верасня 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 93 дні.
У гэты дзень у Гэты дзень у 1529 годзе быў зацверджаны Статут ВКЛ. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 верасня

У 1529 годзе быў зацверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў феадальнага права.
У 1621 годзе паводле Хоцінскага дагавору Рэч Паспалітая абавязалася перад Асманскай імперыяй стрымліваць запарожскіх казакаў ад нападаў на Крымскае ханства.
У 1772 Сеймам быў зацверджаны першы падзел Рэчы Паспалітай.
У 1939 годзе быў знішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай, адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі. Атрад чырвонаармейцаў расстраляў цудатворны абраз. Ён быў адрэстаўраваны ў 1991 годзе.

Хто нарадзіўся 29 верасня

1823 год: Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт.
1880 год: Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог.
1907 год: Міхаіл Натарэвіч, савецкі жывапісец і педагог родам з Беларусі, вучань Юдэля Пэна.
1923 год: Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец.
1932 год: Міхась Рагалевіч, беларускі мастак.
1958 год: Адам Глобус, беларускі пісьменнік.
1959: Вітаўт Мартыненка, беларускі журналіст, пісьменнік, паэт.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі пісьменнік Мігель Сервантэс і французскі мастак Франсуа Бушэ.

29 верасня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялікапакутніцу Яўхіму Усхвалебную, а таксама пакутніцу княгіню Людмілу, якая лічыцца заступніцай Чэхіі.

Птушкі працягваюць адлятаць у вырай. Калі нейкая слабая птушка адбівалася ад чарады, яе звычайна падбіралі і трымалі ў хаце да вясны.

Назіралі за надвор`ем: калі ў гэты дзень цёпла і суха, зіма будзе позняя. Лісце пажоўкла, але трымаецца на дрэвах – восень будзе доўгай.

Sputnik, 29 верасня 2020
 
Дата публикации:29.09.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Сентябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме