https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Брэслаўскія хасіды падзякавалі беларускай дзяржаве за дапамогу паломнікам у верасні


Аб гэтым расказалі ў беларускай загранустанове ў Ізраілі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб`ёў па запрашэнні рабіната брэслаўскіх хасідаў Ізраіля наведаў іх абшчыну, размешчаную ў адным са старэйшых яўрэйскіх кварталаў Іерусаліма Меа Шэарым.
У сустрэчы ўдзельнічаў духоўны лідар і сузаснавальнік абшчыны рабін Шмуэль Мошэ Крамер. Галоўнай тэмай размовы былі падзеі вакол паломніцтва ў верасні гэтага года ізраільскіх хасідаў праз Беларусь да месца пахавання заснавальніка брэслаўскай хасідскай плыні іўдаізму рабі Нахмана. Рабін Крамер выказаў вялікую ўдзячнасць ад усіх хасідаў за аказаную беларускай дзяржавай дапамогу паломнікам у час іх знаходжання ў Беларусі.

Паводле слоў удзельнікаў паломніцтва, іх уразіла шчырая і бескарыслівая гасціннасць беларусаў. Рабін перадаў кіраўніцтву краіны і ўсяму беларускаму народу пажаданні дабрабыту.

27 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.11.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:418
 
Ключевые слова:
Иудаизм Хасидизм Новый год Рош-а-шана Израиль Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме