https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Урачы ў Беларусі забяспечаны медыцынскімі прэпаратамі для лячэння COVID-19 на ўзроўні вядучых клінік свету


Аб гэтым паведаміла 4 снежня галоўны ўрач Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы Таццяна Кавалёва.
Спецыяліст прымала ўдзел у пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў Віцебскай вобласці, дзе, паводле яе слоў, Прэзідэнт прадметна цікавіўся ва ўрачоў, чаго ім яшчэ не хапае для работы.

"Я нават не змагла сфармуляваць, чаго не хапае, таму што такая ўвага ўдзяляецца гэтай інфекцыі цяпер. Паступаюць медыцынскія прэпараты, у тым ліку вельмі дарагія (адзін флакон каштуе каля тысячы долараў), - адзначыла яна. - У нас медыкаментозна ёсць абсалютна ўсё. Мы забяспечаны тымі прэпаратамі, якія сёння выкарыстоўваюцца вядучымі клінікамі свету. Адсочваем усе (навінкі.), і ўсё, што толькі з`яўляецца, адразу ў нас укараняецца".

Як адзначыла галоўны ўрач, беларуская ахова здароўя вельмі хутка рэагуе на сусветныя дасягненні ў медыкаментознай тэрапіі каранавіруса.

Усе прэпараты ёсць у неабходным аб`ёме: яны "не льюцца ракой", але іх колькасць дастатковая, каб урачы назначалі іх па паказаннях. Важна пры гэтым, каб урачу хапала прафесійных ведаў для своечасовага назначэння прэпаратаў. "Мы ў прынцыпе на сёння забяспечаны ўсім, - сцвярджае галоўны ўрач. - Медыкам наогул няма на што крыўдзіцца".

Што датычыцца наяўнасці абсталявання, то з існуючых у Віцебскай вобласці 244 апаратаў ШВЛ задзейнічаны 65.

Акрамя таго, Таццяна Кавалёва з прафесійнага пункту гледжання адказала на заўвагі, што дактары паўторна выкарыстоўваюць некаторыя сродкі індывідуальнай аховы.

"Гэта не сведчыць аб дэфіцыце. Справа ў тым, што ўжо адпрацаваны пэўныя методыкі абясшкоджвання СІА, у прыватнасці кварцам. І ні адзін чалавек з медперсаналу ў нас не заразіўся з-за гэтага", - растлумачыла яна.

Наконт іншых крытычных заўваг, якія публікуюцца ад асобы нібыта прафесійнай супольнасці медыкаў, Таццяна Кавалёва адкрыта прызналася, што на такую інфармацыю часу ў сапраўдных урачоў няма.

"У нас настолькі нямала работы... Мы не ўсё гэта чытаем, і паверце, у калектыве гэта наогул не абмяркоўваецца", - сказала галоўны ўрач.

Паводле яе слоў, увесь калектыў бальніцы працуе з`яднана, разумеючы сваю адказнасць. Хоць працаваць даводзіцца вельмі напружана.

Урачы-інфекцыяністы таксама аказваюць кансультатыўную дапамогу калегам на месцах. Тацяна Кавалёва расказала, што сітуацыя з каранавірусам у малых гарадах і раёнах Віцебскай вобласці кантралюемая, там няма вялікага наплыву хворых. Але разам з тым няма і такой колькасці інфекцыяністаў.

"Мы праводзім вялікую кансультатыўную работу не толькі ў рэжыме анлайн або тэлемедыцынскіх камунікацый, але і на выездах", - расказала яна.

4 снежня 2020, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
Віцебск Здравоохранение Эпидемия Коронавирус Медикаменты Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме