https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусі і яе народу не патрэбны ні войны, ні сутыкненні


На гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу 7 студзеня, наведваючы ў свята Раства Крыжаўзвіжанскі храм у Мінску.
"Жыццё цяпер складанае, але я мару, каб людзі, якія жывуць хаця б у Беларусі, разумелі тую палітыку, якую мне даводзіцца ажыццяўляць. Але я рэаліст, ведаю, што вялікае бачыцца на адлегласці і ўсё пазнаецца ў параўнанні. Гэта не я прыдумаў. Гэта аксіёма", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вакол ідуць інфармацыйныя войны і разгарнулася страшная бойка за розумы людзей. "Выкарыстоўваюць любы выпадак, нават вось гэту пандэмію. Але я вас папярэджваў яшчэ ў пачатку мінулага года: пройдзе гэта пандэмія, але дзе будзем мы ў выніку? Я вас папярэджваў, што гэтым момантам уладныя людзі пастараюцца скарыстацца. Глядзіце, сітуацыя няпростая. І нам трэба аб`яднацца, каб не страціць сваё - тое, што прыналежыць нам", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка прыгадаў і пра падзеі, што адбыліся напярэдадні ў ЗША: "Хто б мог, уладыка (Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.), падумаць, што сёння ў ноч (па нашым) будуць штурмаваць Капітолій - цытадэль дэмакратыі сусветнай, як яны сябе падавалі. Хто б мог падумаць? Ніхто. Хоць у гэтым ёсць нейкая справядлівасць з боку Трампа. Але гэта дрэнна. Гэта дрэнна, калі ідуць на штурм і гінуць людзі".

"Таму нам трэба сабрацца, трэба супакоіцца. Не нам, якія стаяць тут. Няхай той невялікай кучцы, якая сёння ў выхадныя выходзіць па Мінску. Я ж вас папярэджваў: дрэнна, калі яны ходзяць па вуліцы, яшчэ горш, калі яны ідуць у двары, будзе невыносна, калі яны прыйдуць у вашы кватэры. Мы не павінны гэта дапусціць, - заявіў беларускі лідар. - Таму я вас прашу толькі аб адным: каб вы мяне разумелі і не асуджалі з ходу. Пастарайцеся зразумець. Я чалавек мірны. Але я не магу дапусціць, каб нехта прыйшоў сюды і вось так адкрыта разбурыў гэту нашу мясціну (размова ідзе пра Беларусь, спакойнае і мірнае жыццё яе грамадзян.)".

"Мы павінны ўсе разам сабрацца і абразуміць тых, хто сёння гэтага не разумее. Нам не патрэбны ні войны, ні сутыкненні. Нам іх прынясуць, паглядзіце. Нам спакойнага жыцця не дадуць. Нас свабодна дыхаць ніхто не дазволіць, у цэнтры Еўропы. Гэта схватка. І не дай бог яна ператворыцца ў гарачую вайну на гэтай нашай тэрыторыторыі, але дзе не будуць вырашацца нашы пытанні, дзе не будзе нашых інтарэсаў. Вось гэтага дапусціць нельга. Гэта - галоўнае. І я вас прашу аб адным: каб з вашага боку было разуменне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў Беларусі захаваны міжрэлігійны і міжэтнічны мір. "Усім хапае месца. Гэтак і павінна быць. Нам трэба гэты мір захаваць. Мы для ўсёй планеты, усіх краін прыкладам з`яўляемся. Няма нідзе такога міру і спакою, як у Беларусі. Няма гэтай міжнацыянальнай і міжрэлігійнай бойкі. Гэта трэба захаваць", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

7 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.01.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:579
 
Ключевые слова:
Национальное согласие Беспорядки Уличные акции Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме