https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сёння не час для далікатнасці - каб выжыць, трэба зрываць маскі і называць рэчы сваімі імёнамі


На гэта звярнуў 16 студзеня ўвагу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год.
"Не час для далікатнасці, хоць гэта і супярэчыць нашаму нацыянальнаму характару. Каб выжыць, трэба зрываць маскі і называць рэчы сваімі імёнамі. Прыгожае слова "фэйк" - гэта звычайная хлусня, а постпраўда - самая прымітыўная маніпуляцыя свядомасцю чалавека. Але гэтым і іншым тэхналогіям мы, як раней, проціпаставім класічную аб`ектыўную і сумленную журналістыку, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Нам трэба проціпаставіць прафесійныя поспехі, спартыўныя перамогі і творчыя дасягненні ў імя нашай краіны. Многім вельмі важна навучыцца адрозніваць дабро і зло".

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што цяпер больш увагі ўдзяляюць інтэрнэту, прынята лічыць, што традыцыйныя СМІ - і газеты, і тэлебачанне - сябе ўжо зжылі. Аднак гэтыя каналы камунікацыі ігнараваць нельга, перакананы ён. Прэзідэнт адзначыў, што "розныя Telegram-каналы - гэта вельмі моцная зброя", але з часам, лічыць кіраўнік дзяржавы, яны страцяць сваю значнасць. "Не адмаўляйцеся ад класікі, - заклікаў ён. - Гэта трэба зберагчы".

Паводле задумы арганізатараў святочны вечар будзе праведзены ў стылі "Вечароў на хутары ля Дзіканькі". Паводле слоў Прэзідэнта, гэта выклікае пэўныя асацыяцыі: як у Гогаля - прыгожая жанчына на самай справе аказваецца ведзьмай. "У нас сёння ў зале ўсе прыгажуні, таму я доўга думаў, сказаць гэта, не сказаць... Але, думаю, вы мяне зразумееце. Я супраць жанчын нічога не маю. Наадварот, вы добра ведаеце, што я схіляюся перад жанчынамі, а тым больш прыгожымі. Дык вось, увесь мінулы год пад выглядам прыгожых лозунгаў і прадуманых вобразаў нам таксама спрабавалі прасунуць далёкія ад чаканняў і патрэб грамадства ідэі. Не мне вам расказваць, хто якія палітычныя мэты і асабістыя выгады меў. Але дзякуй, што годна адказалі на гэты выклік", - падзякаваў гасцям вечара Аляксандр Лукашэнка.

"Можа, і не трэба было ў такой святочнай атмасферы гаварыць пра сур`ёзныя рэчы. Але гаварыць па-будзённаму я не мог, таму што па-іншаму не ацэніш ваш асабісты ўклад у вырашэнне задач дзяржаўнага маштабу. Бо кожны з вас аказаўся ў эпіцэнтры ўзрыўнога палітычнага жыцця краіны. І я не дарэмна схіляўся перад жанчынай і не дарэмна гаварыў, што я "жаночы прэзідэнт": на плошчах і вуліцах ваявалі мужыкі, але і дзяўчаты нашы не адсталі ад мужыкоў, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Гэты час вызначыў сваіх герояў".

Прэзідэнт асабліва адзначыў прафесіяналізм і смеласць журналістаў і аператараў, якія, паводле яго слоў, сталі ў адзін рад з сілавікамі. "Гэта тыя дзяўчаты, пра якіх я гаварыў, - растлумачыў ён. - Не меншую мужнасць праявілі нашы спартсмены, артысты, урачы, педагогі, дзяржслужачыя. Менавіта такія людзі сёння знаходзяцца ў гэтай зале".

"Хачу каторы раз падкрэсліць (гэта, напэўна, як ніколі важна, таму што расслабляцца нельга): ніколі не сумнявайцеся ў маёй рашучасці. Я ніколі не адступлю. Па-першае, акрамя гэтай краіны ў мяне нічога няма. Я нарадзіўся, жыў і буду жыць тут. Тут будуць жыць мае дзеці. Як і вашы, я ўпэўнены. Нас нідзе ніхто не чакае. Па-другое, я глыбока перакананы, што мы маем рацыю, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Так, мы дапускалі памылкі. Кожны бачыць сваю памылку ў пройдзеным шляху, і я таксама. Гэта не сістэмныя памылкі, гэта не сістэмныя промахі. І калі мы будзем проста аналізаваць падзеі (гэта трэба рабіць), рыдаць і стагнаць па той ці іншай падставе, але не атрымаем урокі, гэтыя падзеі паўторацца, але ў большых маштабах. Нам трэба атрымаць урокі. І гэта галоўнае, што мы павінны зрабіць у бліжэйшы час, у тым ліку на Усебеларускім народным сходзе".

16 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:244
 
Ключевые слова:
Новый год Суверенитет Фейки Независимость Цветные революции Всебелорусское народное собрание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме