https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Доме дружбы прайшоў літаратурна-музычны вечар у гонар 143-й гадавіны вызвалення Балгарыі


Літаратурна-музычны вечар "Дружба, змацаваная стагоддзямі", які адбыўся 2 сакавіка ў мінскім Доме дружбы, быў прысвечаны нацыянальнаму святу Балгарыі - 143-й гадавіне вызвалення краіны.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў адзначыў важнасць гэтага свята для суайчыннікаў, якое палажыла пачатак новым працэсам у краіне, звязаных з развіццём незалежнасці. Пры гэтым ён падкрэсліў, што нельга забываць гераізм тых, хто аддаў жыццё за незалежнасць. "Мы жывём не мінулым, але забываць яго не павінны, таму што тады не будзе будучага", - сказаў дыпламат.

З нацыянальным балгарскім святам прысутных павіншавала старшыня Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова, якая сказала пра агульнасць народаў Беларусі і Балгарыі. Вядучая вечара, намеснік старшыні таварыства "Беларусь - Балгарыя" Аксана Бякасава выказала меркаванне, што беларуска-балгарскае супрацоўніцтва развіваецца паспяхова па многіх напрамках, уключаючы культурны.

На мерапрыемстве выступілі прафесійныя артысты, у тым ліку лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Таболіч, Дзмітрый Шабеця і Нікан Мазоль, а таксама студэнты ФМА БДУ. У вечары ўдзельнічалі прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Балгарыі, таварыства "Беларусь - Балгарыя" і студэнты ВНУ.

2 сакавіка 2021, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.03.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Дом Дружбы Вторая мировая война Освобождение Болгарии Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме