https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" стаў адным з сімвалаў станаўлення незалежнай Беларусі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 ліпеня на цырымоніі адкрыцця XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
"Для беларусаў фестываль стаў адным з сімвалаў станаўлення незалежнай дзяржавы. Так, бывалі вельмі няпростыя часы. Але мы бераглі "Славянскі базар". І насуперак усім цяжкасцям свята жыло", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што разам з фестывалем вырасла цэлае пакаленне беларусаў, ён укараніўся на зямлі, якую па праву можна лічыць калыскай беларускай самабытнасці. "Віцебшчына, якая падарыла нам Шагала, Пэна, Азгура, Быкава і Фрадкіна, стала цэнтрам прыцягнення для творчых людзей у XXI стагоддзі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння фестываль у Віцебску - гэта самы аўтарытэтны міжнародны конкурс прафесійнага вакальнага майстэрства.

"Падкрэслю - конкурс прафесійнага майстэрства, а не шоу-тэхналогій, створаных толькі для іміджу і жадання пацешыць нечае самалюбства. Ён існуе ў імя людзей, дружбы і адзінства, таму што толькі ў адзінстве народаў ёсць сіла, якая пераадольвае любыя перашкоды, - заявіў Прэзідэнт. - І як бы ні курчыліся ў інсінуацыях крытыкі дзяржаўнай і маёй асабістай падтрымкі "Славянскага базару", мы яго адстаялі і ні разу не пашкадавалі, што кожны год праводзім гэты цудоўны фестываль".

15 ліпеня 2021, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Славянский базар Віцебск Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме