https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Віншаванні Прэзідэнта


Навагодні зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа
Дарагія мае суайчыннікі!

Паважаныя госці Беларусі!

Праз некалькі хвілін 2021 год стане яшчэ адной перагорнутай старонкай у жыцці кожнага з нас, у гісторыі нашай краіны.

Гэту гісторыю пішам мы, рэалізуючы задуманае, ажыццяўляючы мары, нараджаючы дзяцей і ствараючы сем’і. І я гавару дзякуй усім, хто пражыў кожны дзень адыходзячага года з любоўю да людзей і роднай зямлі, павагай да памяці свайго народа і нацыянальных традыцый.

Вам — сялянам і рабочым, урачам і настаўнікам, людзям у пагонах, навукоўцам і дзеячам культуры, журналістам і спартсменам, кіраўнікам і працоўным калектывам.

Менавіта так — карпатліва, дзень за днём — вось ужо 30 гадоў будуецца і квітнее наша суверэнная дзяржава. І згадзіцеся, азіраючыся ў пачатак 90-х, нам ёсць чым ганарыцца. Мы пабудавалі сучасную, стабільную і паспяховую краіну. Насуперак выклікам часу ўпэўнена ставім новыя мэты і ідзём наперад.

Спакойна, без мітусні вырошчваем хлеб, вучым дзяцей, змагаемся за здароўе нацыі, ствараем утульнасць і камфорт у гарадах і вёсках, укараняем у вытворчасць сучасныя тэхналогіі і праектуем аб’екты будучыні.

І мы нямала за гэты год зрабілі: пабудавалі новыя дамы, дарогі, масты, камфартабельныя жылыя мікрараёны, адкрылі школы, дзіцячыя сады, бальніцы, паліклінікі, падарылі краіне яркія творчыя праекты і спартыўныя перамогі.

Усё гэта — вынік вашай працы, вашай самааддачы. І адказ тым, хто не хоча бачыць на карце свету нашу маладую незалежную дзяржаву.

Але яна будзе! Яшчэ і таму, што на беларускай зямлі і сёння нараджаюцца мужныя людзі, гатовыя працаваць, змагацца, а калі патрэбна — аддаць жыццё за сваю краіну, за свой народ.

Мы заўсёды будзем удзячныя нашым урачам за выратаванне маленькага беларуса, які вынес з агню брата.

Болем і гонарам будуць адгукацца ў нашых сэрцах імёны ваенных лётчыкаў, якія пайшлі ў свой апошні палёт.

Мы будзем выхоўваць сыноў на памяці байца групы «Альфа», які з гонарам выканаў сваё апошняе заданне.

Усе яны — равеснікі нашай незалежнасці, моцныя, смелыя, любячыя сваю Радзіму, сапраўдныя героі сучаснай Беларусі.

Яны сталі ў адзін рад з пакаленнем пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны. Пакінулі ў гісторыі свой дастойны прыклад сапраўднага патрыятызму і велічы душы.

Я таксама ганаруся ўсімі, хто праявіў у гэтым годзе такія рэдкія ў наш жорсткі век чалавечнасць, міласэрнасць і сапраўдны гуманізм да людзей, якія страцілі сваю Радзіму і вымушаны шукаць новае прыстанішча.

Мы гэта зрабілі таму, што добра разумеем вялікую каштоўнасць міру, дому і хлеба. Каштоўнасць таго, за што самі змагаліся ў сваёй гісторыі не раз.

Беларусь помніць урокі мінулага. Таму ў адыходзячым годзе мы разам адрадзілі традыцыю адзначаць дату ўз’яднання беларускіх зямель. Дзень народнага адзінства стаў дзяржаўным святам — адным з сімвалаў станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржавы.

Гэта наша зямля, гэта наш лёс, гэта наша гісторыя. І толькі мы будзем яе вяршыць. Гэтага не змяніць, пакуль у кожным з нас гарыць незгасальнае полымя любові да Радзімы.

Ставячы перад сабой новыя мэты, мы ведаем, што не ў нашых сілах усё прадугадаць, але нам падуладна ў надыходзячым годзе вызначыць для сябе галоўнае.

Гэта тое, што павінна быць у памяці пакаленняў і ў сэрцы кожнага. Гэта нашы рэальныя вытокі — тая жыватворная сіла, якая стагоддзямі жывіла і фарміравала наш духоўны і маральны свет. У ёй і сёння мы чэрпаем мудрасць, вопыт і веру ў сябе.


Паколькі без павагі да мінулага, без традыцый няма будучыні, няма дзяржавы і няма народа.

Дарагія беларусы!

Ад новага, 2022 года нас аддзяляюць лічаныя секунды. Яны нясуць нас у будучыню з велізарнай хуткасцю.

Кожны цяпер успамінае самыя эмацыянальныя імгненні адыходзячага 2021 года. Мы ўдзячныя яму за ўсё добрае, што з намі адбылося, за вопыт, які набылі, за любімых, родных і блізкіх, якія былі апорай у цяжкія, радасныя і шчаслівыя дні.

Гэта і ёсць самае бясцэннае багацце, залог таго, што ўсё задуманае намі, нашы лепшыя чаканні і надзеі здзейсняцца, а Беларусь стане яшчэ прыгажэй і багацей.

Галоўнае — каб усе былі здаровыя, на нашай зямлі быў мір, а ў вашых сем’ях панавалі згода, шчасце і любоў.

Віншую вас са святам! З новым, 2022 годам!

Звязда, 1 студзеня 2022
 
Дата публикации:01.01.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
Новый год Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме