https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гульні малога з запальнічкай прывялі да сур’ёзнага пажару ў кватэры ў Магілёве


Дзіцячае свавольства з запальнічкай стала прычынай пажару ў адной з кватэр па вуліцы Крупскай у Магілёве, перадае тэлеграм-канал СК.
«Раніцай 18 студзеня паступіла паведамленне аб узгаранні кватэры па вуліцы Крупскай у Магілёве. Ратавальнікі ліквідавалі ачаг узгарання, згарэла драўляная мэбля. На момант пажару дома знаходзілася 29-гадовая жанчына разам з 3-гадовым сынам. З кватэры яны выбраліся самастойна, цяпер знаходзяцца ў шпіталі пад назіраннем лекараў», — гаворыцца ў паведамленні.

Устаноўлена, што хлопчык знайшоў у шафе запальніцу ў выглядзе пісталета. У нейкі момант гульня з небяспечнай цацкай прывяла да ўзгарання мэблі. Спалохаўшыся, малы стаў клікаць маму, якая знаходзілася ў іншым пакоі.

Следчым з прыцягненнем супрацоўнікаў МНС і спецыяліста УДКСЭ па Магілёўскай вобласці быў праведзены агляд месца здарэння, апытаны суседзі, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Звязда, 20 студзеня 2022
 
Дата публикации:20.01.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:96
 
Ключевые слова:
Магілёў Происшествия Пожары Зажигалка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме