https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі адноўлена 312 з 1742 сельгасбудынкаў, пашкоджаных моцным ветрам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.
"У выніку праходжання моцнага ветру 14 студзеня з парывамі да 32 м/с у 93 раёнах рэспублікі пацярпелі 982 населеныя пункты (Брэсцкая вобласць - 63, Віцебская - 53, Гомельская - 178, Гродзенская - 150, Мінская - 301, Магілёўская - 236) і г. Мінск. Разбураны 1 сельскагаспадарчы будынак (склад) у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Пашкоджаны дахі 687 жылых дамоў (адноўлены 435), 125 аб`ектаў сацкультбыту (адноўлены 45), 36 вытворчых (адноўлены 5) і 1742 сельскагаспадарчыя будынкі (адноўлены 312)", - расказалі ў прэс-службе.

А з-за моцнага ветру 17 студзеня з парывамі да 27 м/с у 10 раёнах рэспублікі пацярпелі 33 населеныя пункты (Гомельская вобласць - 4, Гродзенская - 12, Мінская - 7, Магілёўская - 10). Пашкоджаны дахі 11 жылых дамоў, 3 аб`ектаў сацкультбыту, 1 вытворчага (адноўлена) і 36 сельскагаспадарчых будынкаў.

20 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.01.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Ураган МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме