https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Дуброўна і Мінску адзначаць юбілей Аляксандра Казарскага


Нарадзіўся Аляксандр Казарскі у чэрвені 1797 года ў Дуброўна, на Віцебшчыне.
У 1811 годзе быў прыняты валанцёрам на флот. Стаў кадэтам Мікалаеўскага штурманскага вучылішча. 30 жніўня 1813 года запісаны гардэмарынам на Чарнаморскі флот. У 1814 годзе ён — ужо мічман. Пазней быў прызначаны камандзірам атрада дробных судоў у Дунайскую флатылію. Служыў у Ізмаіле. У 1819 годзе Казарскаму прысвоілі званне лейтэнанта, прызначылі на фрэгат «Яўстафій». Затым — служба на караблях «Севастопаль», «Інгул», «Супернік», на брызе «Меркурый».

У 1828 годзе наш зямляк камандаваў транспартным суднам «Супернік», якое ажыццяўляла высадку войск і дастаўляла ўзбраенне ў вельмі складаных умовах, калі асноўны флот не мог падыйсці да Анапскай крэпасці. За ўдзел ва ўзяцці Анапы А.Казарскі атрымаў званне капітан-лейтэнанта. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне і ва ўзяцці Варны. За праяўленыя пры гэтым смеласць і мужнасць быў узнагароджаны залатой шабляй. У 1829 годзе Казарскага прызначылі камандзірам 18-гарматнага брыга «Меркурый». Бой гэтага карабля з турэцкімі суднамі 14 мая 1829 года назаўсёды ўвайшоў у гісторыю расійскага ваенна-марскога флота. Каманда на чале з Казарскім змагалася з праціўнікам, які меў дзесяцікратную перавагу ў колькасці гармат. І расійскія маракі атрымалі бліскучую перамогу. За свой подзвіг Казарскі быў уганараваны званнем капітана II ранга, узнагароджаны ордэнам Святога Георгія IV класа...

20 мая 2022 года на Дубровеншчыне, у мемарыяльным комплексе «Рыленкі», сустрэнуцца дэлегацыі ваенных маракоў з Беларусі і Расіі. Прымуць удзел у мітынгу да 225-й гадавіны з дня нараджэння А. Казарскага. Пакладуць кветкі і да памятнага знака легендарнаму ваеннаму мараку, які пражыў і не такое доўгае жыццё. Нашчадкі ваенна-марской славы, сябры Беларускага Саюза ваенных маракоў наведаюць Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, стануць гледачамі канцэрта «Подзвіг не дзеля славы». 

А 21 мая ветэраны Ваенна-Марскога флота наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, падзеляцца сваімі ўспамінамі пра ратную службу. У гэты ж дзень ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць ахвяр, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых будзе закладзена капсула с зямлёю з магілы А.І.Казарскага. Удзел ва ўрачыстасцях, звязаных з імем нашага славутага прашчура, прыме і капітан 1 ранга расійскі ваенна-марскі літаратар, аўтар многіх кніг, звязаных і з ваеннай гісторыяй Беларусі, Мікалай Андрэевіч Чаркашын, які, дарэчы, нарадзіўся на Беларусі, у Ваўкавыску. 

Будзем спадзявацца, што прыйдзе час, калі ў Беларусі пабачаць свет кнігі пра Аляксандра Казарскага. Яго мужная постаць, слаўны ваенна-марскі лёс — прыклад служэння справе, прыклад для моладзі, як фармаваць сваё жыццё, якую мець адказнасць у авалодванні прафесіяй Радзіму абараняць. 

Аўтар: Кастусь Лешніца
Звязда, 30 красавіка 2022
 
Дата публикации:30.04.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:874
 
Ключевые слова:
Александр Казарский Беларусы ў свеце Военно-морской флот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме