https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Архітэктар, аўтар «Хатыні» і «Брэсцкай крэпасці-героя» Валянцін Занковіч адзначае юбілей


Архітэктару, аўтару мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой» Валянціну Занковічу сёння спаўняецца 85 гадоў.
Валянцін Паўлавіч Занковіч нарадзіўся ў Мінску 5 чэрвеня 1937 года. Скончыў дзве ВНУ: Беларускі політэхнічны інстытут (архітэктура) у 1959 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скульптура) у 1976 годзе. З 1960 па 1970 год працаваў у сценах праектнага інстытута «Мінскпраект».

Валянцін Паўлавіч з’яўляецца членам Беларускага саюза архітэктараў і Беларускага саюза мастакоў. За манументальныя работы яму былі прысуджаныя ў 1967 годзе прэмія Ленінскага камсамола СССР, а ў 1970-м — Ленінская прэмія СССР.

Мэтр савецкай і беларускай архітэктуры Валянцін Занковіч стварыў шэраг манументальных збудаванняў у суаўтарстве з калегамі-архітэктарамі, якія сталі знакавымі для Беларусі. Гэта мемарыяльныя комплексы «Кацюша» ў Оршы, «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой», манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама», «Зіма» на праспекце Пераможцаў у Мінску, бюсты Я. Купалы, Я. Коласа, станковыя кампазіцыі «Штурхай ядро», «Горад-герой змагаецца», «Спартак», «Ева», «Няміга», помнікі «Мінск — горад-герой», «Партызанам Палесся» ў Пінску, «Беларусь партызанская» ў Мінску, помнік пагранічнікам у Брэсцкай крэпасці і барэльефы на новым будынку музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

Шмат яшчэ работ засталося нерэалізаваных. Чарцяжы, макеты і мадэлі захоўваюцца на гарышчах. Таму мэтр поўны новых творчых планаў. Ён не губляе надзеі ўсталяваць помнік Пятру Мірановічу Машэраву на праспекце яго імя, дапоўніць мемарыяльны комплекс «Хатынь» музеем, завяршыць другую чаргу мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» і гарыць яшчэ многімі іншымі ідэямі.

Звязда, 5 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:05.06.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:922
 
Ключевые слова:
Валентин Занкович Архитектура Юбилей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме