https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Віцебск прапанаваў забраць савецкія помнікі ў Польшчы, Літве і Латвіі


Грамадскія арганізацыі Віцебскай вобласці гатовы не толькі забраць гэтыя помнікі, але і адрэстаўраваць, а таксама размясціць у сябе ў рэгіёне.
Віцебскія грамадскія арганізацыі прапанавалі ўрадам Літвы, Латвіі і Польшчы забраць непатрэбныя для іх помнікі савецкім воінам, паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Гэтыя арганізацыі гатовы адрэстаўраваць іх і размясціць у сябе ў вобласці.

Пры гэтым член абласнога каардынацыйнага савета Ігар Цеплякоў сумняваецца, што кіраўнікі гэтых еўрапейскіх краін падтрымаюць віцебскіх актывістаў.

"Думаю, не варта чакаць нічога канструктыўнага ў гэтым пытанні ад урадаў, якія патураюць штогадовым шэсцям па сваіх вуліцах былых легіянераў СС, якія дазваляюць сабе таптаць памяць, зносячы помнікі ў гонар воінаў, якія загінулі за вызваленне іх жа народаў ад фашысцкага ярма, нядбайна вывозячы бульдозерам, як смецце, яшчэ пахкія кветкі з падножжа манумента вызваліцелям Рыгі", - прыводзіць яго словы БелТА.

На яго думку, беларускаму боку застаецца толькі спадзявацца, што ў чыноўнікаў гэтых краін засталося "хоць нешта чалавечае".

Што будзе з помнікамі?

Раней латвійскі парламент спыніў дзеянне пункта міжурадавага пагаднення з Расіяй аб ахове помнікаў савецкім воінам. Гэта ў сваю чаргу дазваляе дэмантаваць помнік Вызваліцелям Рыгі.

Паліцыя перакрыла да яго доступ, а гарадскія службы трактарам прыбралі ўсе ўскладзеныя да 9 мая кветкі, аднак жыхары зноў прыносілі туды кветкі. Тады парламент Латвіі дазволіў знесці помнік, і Рыжская дума таксама за гэта прагаласавала.

Выпадкі вандалізму ў адносінах да савецкіх помнікаў пачасціліся пасля пачатку спецаперацыі РФ ва Украіне.

Спецаперацыя Расіі

Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага – праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Кіраўнік расійскай дзяржавы абазначыў мэты спецаперацыі – дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны. У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб’ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.

Як паведаміў кіраўнік Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, Расія не гоніцца за тэрмінамі спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, задача – выкараніць нацызм. Ён запэўніў, што ўсе мэты, пастаўленыя прэзідэнтам Расіі, будуць выкананы.

Мінск, 5 чэрвеня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:05.06.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:912
 
Ключевые слова:
Віцебск Памятники Украина Евросоюз Вандализм Реставрация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме