https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Візітная картка беларускай медыцыны"


Алена Краткова аб дасягненнях акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў.
Арганізацыя дапамогі маці і дзецям з`яўляецца візітнай карткай аховы здароўя Беларусі, заявіла журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова перад ХІ З`ездам акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў Беларусі, які праходзіць сёння ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

"Дзякуючы дакладна выбудаванай заканадаўчай сістэме падтрымкі мацярынства і дзяцінства, рознаўзроўневай сістэме аказання дапамогі маці і дзецям, мерам сацыяльнай падтрымкі, а таксама ўкараненню новых методык удалося дасягнуць высокіх паказчыкаў, якія захоўваюцца на працягу шэрага гадоў", - сказала Алена Краткова.

Яна нагадала, што Беларусь займае 35-е месца сярод 175 краін у рэйтынгу шчаслівага дзяцінства, 25-е месца сярод краін, камфортных для мацярынства, уваходзіць у 50 лепшых краін свету па вядзенні цяжарнасці і родаў. За студзень - верасень гэтага года паказчык дзіцячай смяротнасці захоўваецца на нізкім узроўні і складае 2,1 праміле. Дзякуючы правядзенню перадабортнага кансультавання за апошнія 10 гадоў колькасць абортаў скарацілася на 45 працэнтаў, на сёння гэта толькі 7,8 праміле.

Акрамя таго, апошнія гады актыўна развіваюцца фетальная хірургія, метады прэнатальнай дыягностыкі, прычым выкарыстоўваюцца 4D тэхналогіі для выяўлення прыроджаных парокаў плода.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Алена Краткова асобна спынілася на праблеме дзіцячай смяротнасці. Паводле яе слоў, у Беларусі гэты паказчык даволі нізкі і знаходзіцца на ўзроўні высокаразвітых краін. Развіваюцца метады рэабілітацыі, абілітацыі для выходжвання дзяцей, якія нарадзіліся з нізкай масай цела. Эфектыўнасць выходжвання такіх дзяцей - 80 працэнтаў. Прымяняецца індывідуалізаваны падыход, укараняюцца новыя праграмы, якія даюць магчымасць неданошанаму дзіцяці адаптавацца да свету. У мінулым годзе быў створаны банк груднога малака на базе РНПЦ "Маці і дзіця".

Алена Краткова падкрэсліла, што ўсё найноўшае, што з`яўляецца ў свеце - абсталяванне, методыкі і падыходы, дзякуючы працы акушэраў-гінеколагаў, неанатолагаў, педыятраў, рэаніматолагаў, хірургаў, прафесарска-выкладчыцкага складу даступна і ў Беларусі.

Першы намеснік міністра ўпэўнена, што з`езд стане пляцоўкай для сустрэч, абмену новымі навуковымі ведамі, лепшымі практыкамі, а атрыманая інфармацыя будзе пакладзена ў аснову для далейшага развіцця і ўдакасканалення дапамогі маці і дзецям, дасць магчымасць захаваць здароўе дзяцей, а значыць - будучыню краіны.

На з`ездзе эксперты абмяркоўваюць пытанні арганізацыі аказання меддапамогі жанчынам і дзецям, захавання і ўмацавання рэпрадуктыўнага здароўя і праблемы сучаснай неанаталогіі. Удзельнікі выступяць з дакладамі па тэмах, якія датычацца ўдасканалення арганізацыі службы аховы мацярынства і дзяцінства, развіцця амбулаторнай і стацыянарнай акушэрска-гінекалагічнай і неанаталагічнай дапамогі, сучасных тэхналогій медыцынскай генетыкі і прэнатальнай дыягностыкі і інш. Арганізатарамі выступілі Міністэрства аховы здароўя, РНПЦ "Маці і дзіця", БДМУ і БелМАПА.

28 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.10.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:843
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Акушерство Гинекология Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме