https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 24 лістапада 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 37 дзён.
Якія падзеі адбыліся 24 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 лістапада

У 1996 годзе ў Беларусі быў праведзены рэферэндум, паводле вынікаў якога зменена Канстытуцыя.

Хто нарадзіўся 24 лістапада

1826 год: Аляксандр Саветаў, беларускі навуковец-аграном, першы доктар сельскагаспадарчых навук Расійскай імперыі.
1902 год: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык.
1905 год: Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі.
1913 год: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі філосаф Бенедыкт Спіноза, рускі палкаводзец Аляксандр Сувораў, французскі мастак Анры Тулуз-Латрэк і амерыканскі педагог, пісьменнік Дэйл Карнэгі.

24 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Фёдара Студзіта. У народзе казалі: "Фёдар Студзіт зямлю студзіць".

Да гэтага часу, як правіла, ужо ўсталёўваўся санны шлях. Увечары ў гэты дзень дзяўчыны варажылі на суджанага. Для гэтага бралі часнок і лічылі ў ім зубчыкі. Калі іх была цотная колькасць, вяселле будзе ў бліжэйшы год.

Калі 24 лістапада сонечна, чакаецца пахаладанне. Калі было цёпла, то і зіма будзе цёплай.

Sputnik, 24 лістапада 2022
 
Дата публикации:24.11.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:757
 
Ключевые слова:
Ноябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме