https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 26 сакавіка 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 280 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 сакавіка

У 1944 годзе савецкія войскі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны каля горада Бельцы (Малдова) выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.

Хто нарадзіўся 26 сакавіка

1940 год: Міхаіл Касцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ.
1960 год: Віктар Шніп, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі літаратар Тэнесі Уільямс, нямецкі пісьменнік і кінасцэнарыст Патрык Зюскінд і актрыса Кіра Найтлі.

26 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара, патрыярха Канстанцінопальскага.

У гэтыя дні рыбакі адпраўляюцца на раку, дзе пад апошнім ільдом добра клююць акунь і плотка. У лесе надыйшоў час прачынацца мядзведзям.

Калі гусі прыляцелі да 26 сакавіка, год будзе ўраджайны. Вецер з поўначы прадвяшчае халодную вясну.

Sputnik, 25 сакавіка 2023
 
Дата публикации:26.03.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Март
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме