https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасхальныя віншаванні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча праваслаўным братам і сёстрам


Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч віншуе з Вялікаднем праваслаўных вернікаў.
Глыбокапаважаныя праваслаўныя вернікі!

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Трываючы ў пасхальнай радасці, ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Уваскрасення Хрыста.

Пасха — гэта час не толькі ўспаміну той гістарычнай падзеі, якая змяніла свет і дала яму новую надзею, але таксама час, які заклікае нас дазволіць ёй стаць часткай нашага жыцця. Ад часу граху Адама чалавецтва чакала дня, калі будзе звольнена з рабства граху, зла і смерці. Сёння мы адначаем гэта свята перамогі. Праз хрост мы акунуліся ў смерць Хрыста і ўваскрэслі з Ім да новага жыцця. Гэта наша супольная хрысціянская праўда.

Няхай святло велікоднай раніцы, якое ўжо дзве тысячы гадоў б’е з пустой магілы Хрыста, раз’ясняе цемру зла і граху, якіх дасвядчаем кожны дзень.

Няхай надзея, якую дае нам праўда уваскрасення, дапамагае крочыць за Езусам, не гледзячы на небяспечныя выклікі нашага секулярнага часу. Няхай супольная памяць і святкаванне змёртвыхпаўстання, як падмурка нашай хрысціянскай веры, адкрывае шлях да жыцця ў братэрскай любові і ўзаемнай пашаны і супольнага сведчання Евангелля, каб свет паверыў. Няхай вера ва ўваскрасенне вядзе ў новую шчаслівую будучыню.

Радасных, поўных ласкі ўваскрослага Езуса і Яго супакою святаў, вам, дарагія праваслаўныя вернікі.

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

catholic.by, 8 красавіка 2018
 
Дата публикации:08.04.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:595
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Пасха Вялікдзень
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме