https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Білеты на фестываль Вялікага тэатра Беларусі «Балетнае лета ў Вялікім» набывалі і ў Італіі


Лета ў балеце. Самы «спякотны» фестываль Вялікага тэатра пачынаецца сёння – з балагана.
Упершыню на нацыянальнай сцэне пройдзе спектакль «Пятрушка» на музыку сусветна вядомага кампазітара Ігара Стравінскага, чые карані на беларускім Палессі.



Стварыў свайго роду «тэатр жывых фігур» Андрыс Ліепа. Дакладней, народны артыс Расіі аднавіў самы яскравы балет легендарных «Рускіх сезонаў» у Парыжы.

У праграмцы да прэмьеры прачытаеце: мастак – Аляксандр Бенуа; харэаграфія – Міхаіл Фокін. Толькі ўвечары даведаемся, хто першыя выканаўцы асноўных партый: Пятрушкі, Штукара, Арапа і Балярыны.

Пад час рэпетыцыі заўважаны два склада салістаў. Сёння на падмостках таксама «Жар-птушка». Наогул, дэбютны «Дзень Стравінскага» у Вялікім. V міжнародны фестываль – цэлы тыдзень самага вытанчанага мастацтва. У афішах – балетная класіка («Лебядзінае возера», само сабой), а таксама смелыя эксперыменты ў харэаграфіі. Праэкт карыстаецца попытам і ў айчынных тэатралаў, і ў замежных турыстаў. Білеты на наша «Лета» набывалі нават у Італіі.  

Тэлеканал ОНТ, 6 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:06.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:541
 
Ключевые слова:
Театр Балет Мінск Большой театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме