https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Свята мора адзначаць на Аўгустоўскім канале


Пра гэта распавялі ў Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры.
Мерапрыемства адкрыюць 11 жніўня на шлюзе Дамброўка заплывам "на чым папала", у якім могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Арганізатары таксама прапануюць гасцям мерапрыемства адправіць у шчаслівае плаванне сваё запаветнае жаданне.

У "Пірацкай бухце" будзе неспакойна — тут гасцей чакаюць спаборніцтвы. З 9 раніцы і да вечара будзе праходзіць адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па "балотным футболе". Удзельнічаць будуць каманды з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама госці з блізкага замежжа. Тут жа пройдуць спаборніцтвы па трыятлоне, гіравым спорце, скрыпінінгу і велапрабег.

Будуць і нетрывіяльныя спаборніцтвы — конкурс "Перанос жонкі" і спаборніцтвы па кіданні рыбацкага бота і выратавальнага круга. У гэты час на пляцоўцы "Музычная хваля" будзе гучаць музыка. 

На іншай пляцоўцы — "Портлэнд" — усталююць батуты, у зоне "Рэлакс-Порт" можна будзе пазагараць, калі надвор`е выдасца сонечным. А калі ў гэтым годзе вы яшчэ не пабывалі ў адпачынку, кампенсуйце зонай FreeSun — там абяцаюць зладзіць пляжныя гульні і майстар-клас па лацінаамерыканскіх танцах.

Звязда, 4 жніўня 2018
 
Дата публикации:04.08.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:262
 
Ключевые слова:
Аўгустоўскі канал Гродна Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме