https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У 2018 годзе ў Беларусі зарэгістравана 700 фактаў фальшываманецтва


З пачатку 2018 года ў Беларусі зарэгістравана 700 фактаў фальшываманецтва, паведамляе прэс-служба МУС.
З абароту канфіскавана звыш тысячы падробленых банкнот. Сярод лідараў — фальшывыя долары ЗША, расійскія рублі і еўра. З "экзотыкі" — турэцкія ліры, юані, фунты стэрлінгаў.

"На працягу апошніх некалькіх гадоў падробкі замежнай валюты пераважаюць над падробкамі нацыянальнай, — адзначаецца ў паведамленні. — Пры гэтым беларускія банкноты, як правіла, нізкай якасці. Купюры вырабляюцца на звычайнай пісчай паперы белага колеру фармату А4 з выкарыстаннем капіявальна-размнажальнай тэхнікі. Да гэтага часу не зафіксаваныя выпадкі выкарыстання паліграфіі для падробкі айчыннай валюты. А вось замежны фальсіфікаваны кэш часцей выпускаецца на высакаякасным паліграфічным абсталяванні".

98% усіх фальшывак выяўляюць у пунктах абмену валют. Паступаюць падробленыя купюры ў Беларусь пераважна з Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы, радзей — з іншых краін Еўропы.

"У большасці выпадкаў падробкі прывозяць з-за мяжы" добрасумленныя збытчыкі" — турысты, работнікі замежных прадпрыемстваў, прадпрымальнікі, які закупляюць імпартныя тавары, а таксама нашы суайчыннікі, што гасцявалі ў сваякоў за мяжой", — паведамляе МУС.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2018
 
Дата публикации:30.11.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:230
 
Ключевые слова:
Фальшивомонетничество Подделка Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме