https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінскім раёне ДАІ спыніла нецвярозага кіроўцу з выкарыстаннем зброі


У Мінскім раёне супрацоўнікі ДАІ здолелі спыніць нецвярозага кіроўцу, толькі выкарыстаўшы зброю.
Як паведамляе УУС Мінаблвыканкама, у дзяжурную часць 3 снежня прыблізна ў 14.00 з Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці паступіла інфармацыя аб тым, што па трасе рухаецца аўто, кіроўца якога стварае аварыйную сітуацыю. У 14.50 на дарозе М6 Мінск — Гродна блізу вёскі Манькоўшчына Валожынскага раёна кіроўца, які, як меркавалася, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап`янення, здзейсніў ДТЗ і ўцёк. Пасля гэтага неабыякавыя грамадзяне некалькі разоў тэлефанавалі ў ДАІ і паведамлялі пра яго месцазнаходжанне.

Нарад ДАІ Валожынскага РАУС выявіў парушальніка на аўтамабілі Mercedes-Benz-Sprinter на дарозе М6. Ён не адрэагаваў на патрабаванне супрацоўніка ДАІ аб спыненні і працягнуў рух. У Мінскім раёне да пераследу аўтамабіліста падключыліся два нарады ДАІ мясцовага РУУС.

Кіроўца не падпарадкаваўся патрабаванням аб спыненні, якія падаваліся ўключанымі чырвона-сінімі маякамі аўтамашын ДАІ, а таксама сігналу жазлом, што падаў інспектар ДПС АДАІ Мінскага РУУС з абочыны.

"Паколькі кіроўца не рэагаваў на неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі аб прыпыненні, было прынятае рашэнне аб выкарыстанні табельнай зброі, — гаворыцца ў паведамленні. — З улікам таго, што пераслед праводзіўся на ажыўленым участку дарогі, выбіраліся сітуацыі, пры якіх выкарыстанне зброі не магло быць небяспечным для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Тры папераджальныя стрэлы ён праігнараваў. Не спыніўся і пасля трапляння па колах, працягнуў рух па МКАД. 47-гадовы мінчанін пасля з`езду на вуліцу Радашковіцкую здзейсніў наезд на асвятляльную мачту і металічную агароджу. Пасля чаго быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ".

Медыцынскі агляд паказаў больш за 2 праміле алкаголю ў выдыханым паветры. Складзены пратаколы на падставе ч. 1 арт. 18.16 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап`янення), ч. 3 арт. 18.21 (невыкананне патрабавання аб спыненні транспартнага сродку) КоАП і іншыя. Праводзіцца праверка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2018
 
Дата публикации:04.12.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:322
 
Ключевые слова:
Дорожное движение ПДД Происшествия Алкоголь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме